+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Кіно і немцы

З Тамарай Хведараўнай Місейчык на тэму вайны і пасьляваеннай дапамогі амэрыканскай я размаўляў апошні раз летась, па тэлефоне, .на ўгодкі памяці амэрыканскай місыянэркі Рут Уолер, калі яе (ТФМ) дачка, Тацяна Грачанікава, прыходзіла перадаць ад яе паклон. Сёлета Пані Тамара сама прыехала ў Менск, бо адзін фонд, назавем яго вельмі ўмоўна «Салідарнасьць», дакляраваў дапамогу (што праўда, нешта там раптом не заладзілася, але не аб тым гаворка пойдзе). Таму, карыстаючыся выпадком, я вырашыў працягнуць нашую цікавую размову, што называецца, ужывую.

22ccdeeafc698d108056d32e7e054fa8
Пані Тамара, Вы памятаеце, як Немцы напалі на Савецкі Саюз?
Натуральна, мне ўжо было 9 гадоў, даволі дарослай дзяўчынкай была (сьмяецца). Раньнім браньскім (Браньск зараз Польшча/заў. кар.) ранком нас без рэчаў пад гул самалётоў і выбухі зэнітак пасадзілі на грузавік і павезьлі прасёлкамі на ўсход ў калёне іншых машын, якія йшлі вельмі шчыльна, ледзь не датыкаючыся адна да другей. З намі разом ехалі й пілёты, якія не пасьпелі ўзьляцець — ня быў гатовы СС да вайны. Укрутцы грузавік наш разбамбавалі й надалей мы дабіраліся ў рожны спосаб: на калёсах, пешкі, нават на параходзіку. Да Менску дапялі, калі ён ужо палаў. Казалі, што добра паддалі вагню савецкія падпальшчыкі — каб Немцом не дасталася.

Гэна адзінае вашае даваеннае фота?

Ну так. Усё-ж засталося ў Браньску. Іншыя людцы нават і дакумэнты не пасьпелі схапіць. Гэнае фота захавалася, бо было дасланае ў лісьце сваяком як раз перад нападом.

Яшчэ траплялі пад бамбаваньне па дарозе?

Асабіста нашая сям’я — не. Быў выпадак, калі здавалася — усё, сьмерць, але пілёт спусьціўся ніска-ніска, паглядзеў, што жанкі й дзеці — і адляцеў.

 А баяліся Немцоў? Дарэчы, падчас акупацыі сёнешняй Серабранкі не было, а Немцы жылі тут побач, празь Сьвіслач, у Лошыцкай сядзібе, дзе пасьля вайны месьцілася Вашае ЮННРА. Гэныя фота я адкапаў у архівох, калі шукаў матэрыялы пра Лошыцкую аўтарыю Панны Марыі:

Неяк ня дужа. Ведаеце, у дзяцінстве ўсё па-іншаму. Ды й стасаваліся мы зь імі ня так ужо й часта. Пасьля таго, як уся нашая сям’я (бацька тады ўжо загінуў у цяжкіх баёх пад Смаленском/заў. кар.) правяла некалькі тыдняў у паліцыі, маму й брата Лёню, як партызан, забралі ў канцлягер, а мяне Немец завеў у сям’ю паліцая, няшчаснага чалавека, у якога была куча-мала галодных дзяцей, і прыгразіў кулаком. Але ў іх у саміх не было чаго пад’есьць і мы часта бегалі да цягнікоў з нямецкімі жоўнэрамі прасіць ў іх, лазячы пад вагонамі й хаваючыся ад патруля. Немцы дзяліліся. Потым мама й брат уцяклі з канцлягеру, знайшлі й забралі мяне ў партызанскі атрад. Маці распавядала, што начальнік лягеру, калі не дасылалі вязьням ежы, езьдзіў сам на асабістыя грошы. набываць для іх каровіны маслы, кроў і вантробы.

А другое фота, пасьляваеннае, таксама адзінае?

Так, неяк ня ладзілася ў мяне з фота) Недзе ў 46-м. Гэна якраз тады, калі мяне ўладкавалі ў санатор, які паставіў мяне на ногі. 14 мне было, вучылася ў беларускай школе. Сэрца вельмі кволае было. Галодная вайна, доўгі час без бацькоў, пасьля жылі ў напаўпадвальным памяшканьні блізу Нямігі, ды й тады ня шмат было наедкоў — вось і захварэла на сэрца. Зусім слабáя была.

05397c6de8a163d8f12a7fa0dd5772b7

А што яшчэ яскравага запомнілася з тых часоў?

Трахвэйнае кіно — прыгожае, цікавае, каляровае. Яшчэ як у выходныя мы штурмавалі «Першы», каб паглядзець кіно бясплатна, хоць стоючы. Шмат паказвалі пра Тарзана, потым — «Багдацкі злодзей», «Зора», «Зялезная маска», здаецца, музычныя фільмы.Дык гэна-ж не трахвэйныя, а пірацкія)))

Так было напісана на ахвішах і ў тытрах. А ў працоўныя дні мы перапрадавалі квіткі.

А калі-б ня здолелі перапрадаць?

Такога не было. Квіткоў ніколі не хапала. Бывала, кіно пускалі нават ў напаўразбураных дамох. Праробяць вакенца ў сьцяне — і прадаюць зтуль квіткі. Яшчэ любілі бегаць па руінох, па горадзе. Праўда, там, бывала, і людзей забівалі. І чорную кошку малявалі — знак такі.

А на лячэньне Вас сама Рут Уолер уладкавала?

Аці-ж я яе ведала? Мама рупілася, а дзе вадзілі-каму паказвалі — Бог бацька! Так, каб асабіста — ня памятаю. Гэна потым ужо мама прыводзіла на яе магілу й казала, тут, маўляў, ляжыць пахаваная твая выратавальніца.

c56d488a8e9bf4bed2c232b493061c36

А гісторыю пра хлочыкоў, якія тапіліся, распавядала?

Як Рут палезла ў возера іх ратаваць, пасьля захварэла — запаленьне лёккіх, мэнінгіт — і памёрла? Не, пра гэнае ўжо нашмат пазьней даведалася, тады пра тое не казалі.

Раскажэце, калі ласка, пра лячэньне.

Санатор быў у Астрашыцкім Гарадку, яшчэ царскі, напэўно. Туды хворых дзяцей зьвязьлі. 5-разовае сілкаваньне, клапатлівы пэрсонал, гулялі ў лесе, у вялікай залі сьпявалі песьні. Пад канец у мяне адкрылася яшчэ й сьвінка, і ўсіх пакінулі ў карантыне. Сястра ля мяне суткамі дзяжурыла. Усе былі радыя.)
Што там больш за ўсё ўразіла?

А ўсё было смачнае) Есьці ўжо ніколі болей не хацелася. Памятаю малако й рыбны тлушч, узвары з сухой садавіны, ігруш, рызынак, чарнасьліву. Самае галоўнае — штодня давалі вялікую шклянку чакаляднага напою. На гэнае забыцца ніяк не выпадае — такая смаката) І яшчэ я там упершыню пакаштавала жоўтыя й памаранчавыя фрукты. Пра тое, што гэна былі апэльсыны й мандарыны, я даведалася значна пазьней.

c52902724d9eaa852b2e62a661f22bc3

А амэрыканскую дапамогу Вы атрымлівалі?
А хіба гэная была не амэрыканская?) Усе ведалі, што ў нас у крамах нічога свайго няма, апроч хлеба, карамелек ды, можа, бачкавых селядцоў, ды й тое сумняюся.

Аці было ўвогуле што ў тых крамах?

А, ці ведаеце, былі такія крамы, «ліцерныя» называліся — мы туды бегалі «пазырыць». Там было ЎСЁ. Толькі нас задтуль выганялі. Дома ў нас такога не бывала.

З амерыканскай дапамогі сямі Тамары Хведараўне больш за ўсё запомніліся вялікія кардонныя скрынкі, хутчэйзаўсё, «рацыёны», зь невялікімі, мабыць, парцыённымі, упакоўкамі; у слойках большага памерумясныякансервы, мяккія, хутчэйзаўсё, сьвіныя; гароднінныя кансервы ўвысокіх банкахнешта «нязвычнае» кшталту спаржы( Пані тамара чалусьці лічыць, што гэна былі нейкія зялёныя несалодкія бананы; лярді цёмнае масла, хутчэй за ўсё, арахісавае. Як дзіця, яна запомніла больш прысмакі: вялікую плітку чакаляды, згушчанае малако, фруктовае павідла альбо джэмў рожных невялічкіх пакункох, печывагалеты; атаксама маркізэтавую дзявочую сукеначку йсьветлыя адкрытыя пантофлі наневысокім абцасе. Сыр, рыбныя вырабый кансервы, бабы і гарох, садавінагароднінныя сокі, крупы розныя, какава-ікава-бабы, чай, фруктовы парашок, сырная паста, масла, сухое малако, цёплая вопратка  гэнае, відаць, да іхняе сямі недаходзіла.
Партызанская даведка: Пасьля вайны Беларусь сталася адной з краінаў-заснавальніц ААН і атрымала магчымасьць дапамогі ад спэцыялізаванай установы ААН — Адміністрацыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па аказаньні дапамогі й аднаўленьні (ЮННРА). Асноўнай задачай ЮННРА зьяўлялася пастаўка прадуктаў харчаваньня, прамысловага, сельскагаспадарчага абсталяваньня, мэдыкамэнтоў, адзеньня краінам, вызначаным ААН. У лік такіх краін трапіла й БССР. Улічваючы вельмі цяжкае эканамічнае становішча Беларусі пасля вайны, і было прынятае рашэньне аб аказаньні ёй дапамогі. У сьнежні 1945 г. у Вашынгтоне было падпісана Пагадненьне паміж ЮННРА й Урадам БССР аб пастаўках неабходных Беларусі тавароў, абсталяваньня на суму 61 млн. амэрыканскіх дáлероў, якія мусілі паступаць і паступалі ў рэспубліку на працягу 1945—1946 гг. Гэтыя сродкі вылучаліся на абнаўленьне гаспадаркі, забеспячэньне насельніцтва самымі неабходнымі сродкамі існаваньня: ежай, адзеньнем, абутком, лекамііг.д. Гэная падтрымка беларускаму народу была надзвычай неабходная. Савет рэспублікі выказаў падзяку на адрэсу ААН.

 Дапамога была даволі істотнай — з улікам пасьляваеннага гаротнага становішча насельніцтва. Напрыклад, толькі прадуктаў харчаваньня было завезена звыш 100 тыс. тон. Дзейнасьць ЮННРА адразу ж трапіла пад кантроль БюроЦК КПБ, якое на сваіх паседжаньнях рэгулярна абмяркоўвала колькасьць атрыманых грузоў, разьмяркоўвала іх паміж вобласьцямі й інш.Бюро тады фактычна зьяўлялася вышэйшым ворганом улады ў БССР.

Аднак гэтая гуманная дзейнасьць міжнароднай супольнасьці ў дачыненьні да беларускага народу з волі партыйных алігархоў была пахаваная на доўгія гады — яе сьцерлі з памяці беларускага народу. У студзені 1946-га Бюро прымае Пастанову, у адпаведнасьці зь якой забаранялася “Адказным партыйным і савецкім работнікам у сваіх дакладох і гутарках прыводзіць будзь-якія лічбы па пастаўках ЮННРА і спасылацца на пытаньні дапамогі з боку ЮННРА”.

 «Белорусский партизан»

.

16 июля 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі