+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Кітайскі амбасадар упэўнены: технапарку ў Смалявічах быць!

Прыватная ўласнасць у Смалявіцкім раёне не будзе закранутая ў ходзе будаўніцтва сумеснага Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку. Пра гэта Радыё Рацыя заявіў амбасадар Кітая ў Беларусі Гун Цзяньвэй.


Па яго словах, інтарэсы мясцовых жыхароў, якія хвалюцца за захаванне сваёй уласнасці, не будуць закранутыя.

– Справа не датычыць ізымання іх уласнасці, справа датычыць добраўпарадкавання прамысловага парку. Гэтая пляцоўка не толькі для кітайскай кампаніі, не толькі для беларускай кампаніі, а для сусветных лідыруючых кампаній, гэта не чыясьці пляцоўка – а для ўсіх, хто жадае.

Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Міхась Пашкевіч, які актыўна дапамагае смалявіцкім жыхарам у адстойванні сваіх правоў, называе заяву кітайскага амбасадара няслушным крокам.

– Прынамсі, указ, які замацоўваўся пастановамі, яшчэ не падпісаны. Дзіўна, што ў кітайскага амбасадара больш інфармацыі, чым у любога беларускага прадстаўніка ўрада. Я б раіў кітайскаму амбасадару, па-першае, запытацца ў смалявіцкіх жыхароў і правесці з імі сустрэчу на прадмет таго, што яны збіраюцца пабудаваць у гэтым раёне.

1 сакавіка з Галоўпаштамта горада Мінска прадстаўнікі ініцыятыўнай групы смалявіцкіх дачнікаў і кампаніі “Гавары праўду” адправілі больш за чатыры тысячы подпісаў на імя Лукашэнкі з патрабаваннем адмяніць будаўніцтва Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку ў Смалявіцкім раёне.

Крыніца: Радыё Рацыя

2 марта 2012

Коментарии

  • ЖЕня5 марта 2012 #

    НУ вот теперь можно обвинять не только наших чиновников, но и китайских.

  • Живсвет12 марта 2012 #

    Что-то я не помню, чтобы где-то было написано, что РБ управляют китайские дипломаты и они за нас — БЕЛОРУССКИЙ НАРОД решают чему быть и чему не быть на нашей земле. Пусть у себя в Китайленде порядок наведут.

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі