+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Клімавічы: «Гавары праўду» адмоўлена ў правядзенні пікета на Дзень Волі

Клімавіцкі райвыканкам адмовіў мясцовым актывістам “Гавары праўду” у правядзенні пікету напярэдадні Дня Волі на гарадскім рынку.

У лісце з райвыканкама, падпісаным намеснікам старшыні райвыканкама А. Музычэнка, гаворыцца пра тое, што “ваша заява не можа быць разгледжана, бо не адпавядае артыкулу 5 “Закона аб масавых мерапрыемствах” ад  30 снежня 1997 года”.

Каардынатар кампаніі “Гавары праўду” па Клімавіцкаму раёну Аляксандр Балобін кажа, што адразу ж пасля атрымання адмоўнага адказу з мясцовага райвыканкама клімавіцкія актывісты актывісты падалі паўторную заяву на правядзенне пікету, прысвечанаму Дню Волі 25 сакавіка.

— Здавацца мы не збіраемся. Адразу ж зноў падалі новую заяву на правядзенне пікету,  папярэдне пракансультаваўшыся з праваабаронцамі. Падпісалі яе тры клімавіцкіх актывісты “Гавары праўду”. Калі заяўку на правядзенне пікету чыноўнікі зноў не задаволяць, будзем адзначаць Дзень Волі ў Клімавічах нейкім іншым чынам, пэўныя задумкі на гэты конт у нас ёсць, — кажа Аляксандр Балобін.

Па словах Аляксандра Балобіна, клімавіцкія актывісты “Гавары праўду” у любым выпадку крэатыўна адзначаць свята 25 сакавіка.

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

18 марта 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета