+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

КЛІМАВІЧЫ. Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

Клімавіцкія актывісты кампаніі “Гавары праўду” адзначылі Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі правядзеннем цэлага шэрагу мерапрыемстваў.

— 4 жніўня, у Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, актывісты “Гавары праўду” сумесна напісалі і адаслалі два лісты са словамі падтрымкі Алесю Бяляцкаму. Два гады таму, 4 жніўня 2011 года, кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага арыштавалі па надуманаму абвінавачванню, — кажа каардынатар кампаніі “Гавары праўду” па Клімавіцкаму раёну Аляксандр Балобін. – Ну а 5-га жніўня на вуліцах Клімавіч, на дошках аб’яў і аўтобусных прыпынках з’явілісь улёткі, прысвечаныя Міжнароднаму Дню салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі і беларускім палітвязням.

 

 

 

 

 

 

 

— Таксама мы хочам правесці пікет у падтрымку беларускіх палітвязняў у Клімавічах 23 жніўня. Адпаведная заяўка на правядзенне пікету, падпісаная актывістамі “Гавары праўду”, накіравана ў Клімавіцкі райвыканкам 6 жніўня. Яна там зарэгістраваная пад № 308-ВН”.

Па словах Аляксандра Балобіна, падтрымка палітычных зняволеных і салідарнасць з імі з’яўляецца адным з найбольш важных накірункаў дзейнасці клімавіцкіх актывістаў “Гавары праўду”.

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

5 августа 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам