Клімавіцкія актывісты “Гавары праўду” даслалі лісты палітвязням
18 сакавіка клімавіцкія актывісты “Гавары праўду” напісалі лісты са словамі падтрымкі на адрас беларускіх палітвязняў.
Акцыя адбывалась у межах кампаніі “Хваля салідарнасці”.
— 18 сакавіка мы сабралісь, каб напісаць лісты салідарнасці беларускім палітвязням, — кажа каардынатар кампаніі “Гавары праўду” у Клімавіцкім раёне Аляксандр Балобін. – Такім чынам клімавіцкія актывісты “Гавары праўду” выказылі сваю падтрымку беларускім палітвязням і прынялі ўдзел у “Хвалі салідарнасці” з імі. Лічу, што выказваць падтрымку палітвязням – гэта наш абавязак.
Усяго мы напісалі лісты падтрымкі адзінаццаці беларускім палітвязням. Сёння я іх адправіў праз пошту ў Клімавічах. Спадзяюсь, што яны без праблем дойдуць да адрасатаў.
Ірына Беганкіна, zapraudu.info
21 марта 2013
Теги: Говори правду, солидарность, Климовичи
Коментарии
Добавить комментарий
Вы должны быть авторизованы для комментирования.