+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Кнігі ад кампаніі «Гавары праўду!»

Палітзняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі іх ужо не атрымае.

30 верасня берасьцейскі актывіст аргкамітэту па стварэнню даследча-асветніцкага аб’яднання «Гавары праўду!» Марат Несцярэнка атрымаў бандэроль, якую мясцовыя «някляеўцы»  амаль тыдзень таму адпраўлялі праваабаронцу Алесю Бяляцкаму ў ягоны дзень нараджэння.

Рэальныя прычыны адмовы і вяртання падарунка да адпраўшчыка невядомыя, аднак на самой бандэролі чырвоным па белым пазначана: «возврат бандероль неположена» (арфаграфія арыгіналу захавана), а гэтаксама нейкая таямнічая лічба «15».

Нагадаем, што 25 верасня берасьцейскія актывісты «Гавары праўду!», у дзень нараджэння вядомага праваабаронцы, накіравалі ў СІЗА № 1, дзе імяніннік адзначыў сваё саракадзевяцігоддзе, сваеасаблівы падарунак, які складаўся з кніг Уладзіміра Някляева і зборніку вершаў рэдактара газэты «Брестский курьер» Мікалая Аляксандрава. Прычым, на самой бандэролі вялікім шрыфтам значылася : «Забароненых да перасылкі ўлажэнняў няма».

Вось як ацэньвае дадзены выпадак сам Марат Несцярэнка:

– По моему твердому убеждению, отказ администрации СИЗО № 1 в передаче Алесю Беляцкаму книг, отосланных ему брестским отделением кампании «Говори правду!», свидетельствует об усиленном психологическом давлении на заключенного правозащитника, моральных пытках, выражающихся в создании информационного вакуума, нагнетании чувства брошенности, оторванности от мира. Мы понимаем, какую радость доставляет человеку, находящемуся в застенках пеницитарных учреждений, любая весточка с воли, слова поддержки. Оказалось, что и произведения Владимира Некляева и Николая Александрова, способные поддержать дух узника, не могут быть пропущены тюремщиками, которые всеми силами стараются сломить волю Беляцкого.

Аляксандр Ахмач, zapraudu.info

Контакты «Говори правду!» в Бресте

3 октября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета