+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Кнігі ў падарунак Алесю Бяляцкаму

Адправілі ў СІЗА № 1 берасьцейскія актывісты “Гавары праўду!”

Такім сваеасаблівым чынам вырашыў павіншаваць старшыню праваабарончага цэнтру “Вясна” ў дзень яго нараджэння мясцовы актыў аргкамітэту па стварэнню даследча-асветніцкага аб’яднання “Гавары праўду!”. Сёння, 25 верасьня, Алесю Бяляцкаму, які зараз утрымліваецца пад вартай у менскім СІЗА на Валадарскага, спаўняецца 49 гадоў.

Два тамы твораў Уладзіміра Някляева і віншавальная паштоўка ад імя ўсіх берасьцейцаў якім дапамог у цяжкую гадзіну спадар Бяляцкі і праваабарончы цэнтр “Вясна”, адправіліся з галоўпаштамту абласнога цэнтру ў Менск. Гэтаксама, вядомаму праваабаронцу ўласнаручна падпісаў свой зборнік вершаў “Долгий путь в Китеж» галоўны рэдактар газэты “Брестский куръер», сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Мікалай Александраў.

Марат Несцярэнка, асабісты знаёмы вядомага праваабаронцы, занепакоены той абставінай, што палітзняволенага зараз адміністрацыя СІЗА трымае ў штучным інфармацыйным вакууме і кнігі могуць папросту “недайсці” да адрасату.

— На мой погляд, гэта форма псіхалагічнага ціску на Алеся. Яму дагэтуль не даюць спаткання з адвакатам і роднымі. Адміністрацыя ведае ў якіх умовах знаходзіцца чалавек і як яму цяжка не ведаць што насамрэч адбываецца на волі, што аб ім помняць, падтрымліваюць і за яго змагаюцца не толькі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі, але і вядучыя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі ды палітычныя дзеячы. Спадзяемся, што гэтая сітуацыя часовая, але тым не меньш, у нашых рэаліях немагчыма быць упэўненым не ў чым. Таму, я заклікаю ўсіх нас рабіць усё магчымае, каб чалавек які змагаўся за нашыя правы 15 год, не быў пакінуты ў час калі яму самаму патрабуецца дапамога. – дадае актывіст.

Аляксандр Ахмач

27 сентября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ