+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Колькі подпісаў беларусаў трэба Лукашэнку для прызначэння «Народнага рэферэндуму»?

Актывістка Руху «За Свабоду» Галіна Міхнюк атрымала адказ з Адміністрацыі прэзідэнта на свой электронны зварот да кіраўніка дзяржавы, у якім яна задала яму шэраг пытанняў датычна ініцыятывы «Народны рэферэндум».

Падставай для напісання Галінай Міхнюк ліста Аляксандру Лукашэнку стаў у сваю чаргу калектыўны зварот да яго 50 тысяч грамадзян з просьбай аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму па шасці важных пытаннях дзяржаўнага і грамадскага жыцця — ад медыцыны да еўраінтэграцыі.

Актывістка Руху «За Свабоду» запыталася:

«1) Чаму няма афіцыйнага публічнага адказу Прэзідэнта на пісьмовы зварот да яго 50 тысяч грамадзян Беларусі?

2) Якім быў непублічны адказ Прэзідэнта 50 тысячам грамадзян, якія падпісалі зварот аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму па шасці пытаннях?

3) Чаму такія рашэнні, як парушэнне нейтральнага статусу Беларусі знаходжаннем на нашай тэрыторыі расійскіх вайскоўцаў з іх ваеннымі аб’ектамі, як сяброўства Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, прынятыя без уліку маёй па гэтых пытаннях думкі, гэтак як і без уліку меркавання іншых грамадзян?»

Вось поўны адказ з Адміністрацыі прэзідэнта, у прыватнасці, з яе галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў:

«Тлумачым, што ў адпаведнасці з артыкулам 74 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь рэспубліканскія рэферэндумы могуць быць прызначаныя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь толькі па прапанове не менш як 450 тысяч грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам, у тым ліку не менш за 30 тысяч грамадзян ад кожнай з абласцей і горада Мінска.

Прэзідэнт увасабляе адзінства народа, гарантуе рэалізацыю асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі, прадстаўляе Рэспубліку Беларусь у адносінах з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, прымае меры па ахове суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, яе нацыянальнай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці, забяспечвае палітычную і эканамічную стабільнасць, пераемнасць і ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнай улады, ажыццяўляе пасрэдніцтва паміж органамі дзяржаўнай улады».

Сложившуюся ситуацию комментирует один из лидеров «Говори правду» Сергей Возняк:

Возняк

«По первым двум вопросам ответ один, так как не было не только официального, но и непубличного ответа Лукашенко на обращение 50 тысяч граждан по назначению Народного референдума. Я думаю, что Лукашенко просто нечего ответить на эту инициативу, так как выступать в принципе против идеи общереспубликанского референдума ему — инициатору уже трех подобных референдумов — крайне неловко. А соглашаться на инициативы, исходящие не от власти, а от граждан, Лукашенко в принципе считает опасным — как бы чего не вышло. Поэтому лично им выбрана тактика «незамечания» и замалчивания обращения 50 тысяч граждан».

Высказался политик и по  третьему вопросу:

«Нахождение российских военных объектов на территории нашей страны не является нарушением нейтрального статуса Беларуси, так как нейтрального статуса у Беларуси нет. В Конституции записано, что Беларусь лишь стремится к нейтральному статусу. Можно согласиться, что наличие иностранных военных объектов на территории Беларуси этому стремлению никак не соответствует, но формально, юридически нарушения конституционной нормы нет.
По членству в Евразийском экономическом союзе. Я согласен, что подобные решения должны приниматься с учетом мнения всех граждан. Трудность в том, что мнение это совершенно непонятно. Социологические опросы последних лет показывают, что белорусы одновременно хотели бы улучшения отношений и с Россией, и с Евросоюзом. Колебания в ту или иную сторону носят конъюнктурный характер и не показывают стабильного тренда. Поэтому трудно сказать, как ответит народ в конкретный день гипотетического референдума на вопрос об Евразэс и ЕС. Мне в этих условиях больше симпатична стратегия «ответственного соседства», сформулированная «Говори правду» еще в период президентской кампании 2010 года: в наших национальных интересах взаимовыгодные политические, торгово-экономические и гуманитарные связи и с Европой, и с Россией». — констатировал С. Возняк.

 

Нагадаем,у парадку дня «Народнага рэферэндуму» наяўнічаюць такія шэсць пытанняў:

Пытанне 1: Ці згодныя вы, што ў дзяржаўных установах адукацыі і аховы здароў’я ўсе паслугі павінны аказвацца бясплатна?

Пытанне 2: Ці згодныя вы, што кіраўнікі выканкамаў гарадоў, раёнаў, абласцей павінны абірацца прамым галасаваннем грамадзян?

Пытанне 3: Ці падтрымліваеце вы курс на эканамічную інтэграцыю, асацыяцыю і стварэнне бязвізавай прасторы з Еўрапейскім саюзам?

Пытанне 4: Ці згодныя вы, што дзеля забеспячэння нейтральнага статусу Беларусі ў краіне павінна быць забаронена размяшчэнне замежных вайсковых аб’ектаў, ядзернай зброі, а беларускія вайскоўцы не мусяць несці службу за мяжой?

Пытанне 5: Ці згодныя вы, што адна і тая ж асоба не можа займаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны?

Пытанне 6: Ці згодныя вы, што грошы, атрыманыя ад запланаванай урадам прыватызацыі, у першую чаргу павінны пайсці на кампенсацыю ўкладаў, згубленых пад час дэвальвацыі-2011 і стварэнне працоўных месцаў?

#рэферэндум

«Pyx.by»

8 марта 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі