+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

«Крок у Эўропу» рыхтуе кампанія «Гавары праўду»

Кампанія «Гавары праўду» распачала рэалізацыю праграмы «Крок у Эўропу», паведаміў адзін з кіраўнікоў кампаніі ў Берасьці Ўладзімер Вуек.

Як апавёў спадар Уладзімер, праграма будзе ажыцьцяўляцца ў Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцях. Яе мэтай зьяўляецца паскарэньне рэалізацыі дзеяньняў па малым памежным руху:

«Мы хочам паскорыць рэалізацыю міжурадавай дамовы паміж Польшчай і Беларусьсю аб правілах памежнага руху, падпісанай у лютым 2010 году. Мы плянуем прыцягнуць увагу грамадзкасьці да гэтай праблемы. Таму будзем праводзіць збор подпісаў да мясцовых уладаў. Яшчэ ініцыюем будаўніцтва пешаходных памежных пераходаў у Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцях. Асабліва гэта актуальна для Берасьця, дзе памежны польскі горад Тэрэспаль знаходзіцца ўсяго ў двух кілямэтрах ад мяжы».

Уладзімер Вуек расказаў, што ў рамках рэалізацыі праграмы будуць пададзеныя заяўкі на пікеты, плянуецца правядзеньне круглых сталоў, адукацыйных сэмінараў, прэсавых канфэрэнцый.

«Радыё Свабода»

30 августа 2011

Коментарии

  • Егор30 августа 2011 #

    В Пружанах сбор подписей будет проходить?

    А то на работе платят копейки, другой работы не найти. А до границы с Польшей 40 км — может сможем там хоть кем-то устроиться????

    • Редакция сайта31 августа 2011 #

      В Пружанах будет. Если вы готовы помочь, то напишите нам на info@zapraudu.info и мы вышлем вам подписной лист по электронной почте.

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета