+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Круглы стол «Абаронім Курапаты!»

6 лістапада адбыўся круглы стол, прысвечаны абароне мемарыяльнага комплексу Курапаты, у тым ліку сітуацыі з будаўніцтвам побач комплексу «Бульбашъ-холл».

Удзельнікамі круглага сталі: Аляксей Шэін, Юлія Фралова, Віктар Івашкевіч, Вінцук Вячорка, Мікола Купава, Аляксей Марачкін, Ігар Кузняцоў, Уладзімір Раманоўскі, Сяргей Ханжанкоў, Вацлаў Арэшка, Таццяна Караткевіч, Павел Вінаградаў, Аляксей Янукевіч і іншыя.

Сваімі думкамі пасля гэтай сустрэчы з чытачамі нашага сайта падзялілася дэпутатка «Грамадзянскай дамовы» Таццяна Караткевіч:

— Мне вельмі прыемна, што ініцыятыву кампаніі «Гавары праўду» пра абарону Курапат, падтрымала такая колькасць людзей, прычым амаль з розных бакоў палітычнага спектру. Гэта яскрава сведчыць аб тым, што любая канкрэтная справа, а тым больш такая, як абарона святога месца для кожнага беларуса, сапраўды здольна аб’яднаць розныя плыні нашай дэмакратычнай супольнасці.

З гэтай нагоды было адзінагалосна прынята рашэнне аднавіць працу аргкамітэта па абароне Курапат. Не ўтвараць новы, а захаваць традыцыю мінулага, але з новымі суб’ектамі. 

На гэтай сустрэчы прагучала шмат якіх цікавых ідэй аб тым, што трэба рабіць, што магчыма, а што не магчыма.

Галоўным на бягучы момант можна лічыць утварэнне пасіаяннай працоўнай группы і зацвержанне плана першапачатковых дзеяннеў. Была таксама сфармулявана агульная стратэгія, падрыхтаваны калектыўныя запыты ў адпаведныя дзяржаўныя інстанцыіі: Міністэрства культуры, пракуратуру, да мясцовых уладаў. 

А мы, кампанія «Гавары праўду», са свайго боку, будзем усімі магчымі сродкамі працягваць інфармацыйную кампанію сярод грамадзян Беларусі пра гэтую праблему. Да гэтай кампаніі мы падключым нашыя рэгіянальныя офісы дэпутатаў «Грамадзянскай дамовы» у 18 — ці гарадах краіны.

zapraudu.info

 

6 ноября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі