+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Кто получит 1000 долларов от Некляева?

Сегодня в Вильнюсе будет официально объявлен новый обладатель стипендии имени Михася Стрельцова, учрежденной год назад по инициативе Владимира Некляева для студентов Европейского гуманитарного университета.

Во время посещения университета и встречи с его ректоратом в 2010 году (на фото) Владимир Некляев передал в фонд ЕГУ гонорары, полученные им за книги, изданные на русском и украинском языках, а также за исполнение песен на его стихи.

Стипендия получила имя преждевременно ушедшего из жизни выдающегося белорусского поэта и прозаика Михася Стрельцова, другом и почитателем таланта которого являлся Владимир Некляев.

Стипендия присуждается жюри, учрежденным на паритетных началах Сенатом ЕГУ и кампанией «Говори правду», за лучшее эссе на белорусском языке, посвященное Беларуси, написанное в рамках учебного процесса студентом ЕГУ вне зависимости от его специализации. Размер стипендии – 1000 долларов на год. Она будет вручаться в течение пяти лет, начиная с 2010 года.

Первым стрельцовским стипендиатом в прошлом году был признан Антон Власенко – студент первого курса отделения «Культурное наследие и туризм». Стрельцовским стипендиатом 2011 года стал студент первого курса программы «Международное право» Алексей Куретов.

Вот что он сказал сайту zapraudu.info сразу после объявления итогов конкурса:

– Я прыняў удзел у конкурсе, бо жадаў адлюстраваць свае творчыя магчымасці, данесці свае думкі да людзей, і мне вельмі прыемна, што маю працу так высока ацанілі. Гэтая перамога шмат значыць для мяне: я пераканаўся ў сваіх магчымасцях, змог выдатна праявіць іх. Бязмерная падзяка арганізатарам і камісіі. Конкурс мне вельмі спадабаўся. А стыпендыя – гэта добрая фінансавая дапамога для студэнта, асабліва першакурсніка, – мне прыемна атрымаць яе. Дзякуй за гэтую магчымасць!

Предлагаем вашему вниманию конкурсную работу победителя.

Аляксей Курэтаў: “ЯМА Ў НЕБЕ”

Не загаснуць зоркі ў небе,
Покі неба будзе.
Не загіне край забраны,
Покі жывы людзі.

Янка Купала, Жывы й незагасны

1.

Вяртаюся дадому… Цягнік гультайна спыняецца… Бачу знаёмую й радуючую вока карціну: родны горад на роднай зямлі. Ганарліва стаяць вежы – вароты ў Менск (ці ў Мінск, я ўжо не ведаю як тут яго клічуць людзі) і вітаюць цябе, глядзяць вокамі-вокнамі, якіх незлічона шмат. Разумею: я на роднай зямлі!

Усе знаёмыя вулачкі ды завулачкі, паркі ды скверы, што кранаюць лепшыя куточкі памяці. Тут нічога не змянілася. Ды не змяніўся гэты кепскі настрой – усё тая ж шэрасць… паўсюль шэрыя шашы, шэрыя дамы, шэрыя людскія вочы з шэрымі думкамі, які чытаюцца па іх, ды шэры настрой, што чуваць у паветры. Я вяртаўся ў Шэрарусь

Дзіўная краіна, дзе можна радавацца дробязям, ганарыцца сапраўды выдатнымі рэчамі, жыць, а не існаваць, але ж усё роўна быць шэрым, як хмары, што цяпер, увосень, лятаюць над роднай зямлёй ды захіляюць яму… у небе… Яму ў небе!..

Рэмарка першая, якая патлумачыць штосьці, што вас збянтэжыць, але з’яўляецца сапраўдным… нажаль.

Глядзеў анёлак, сідзячы на воблаке сівым, што плыло па блакіце нібы карабель па моры, на краіну Беларусь, неверагодна прыгожую ды светлую, як і яе найменне, як і той галоўны скарб, што яна хавала доўгія гады – спадчыну, якую людзям пакінулі іх продкі мудрыя ды працавітыя, моцныя ды ўпартыя. Ды штосьці дрэннае здарылася з Беларуссю: людзі тут пачалі рабіцца дрэннымі… Яны не паважаюць адзін іншага, абыякавы да Радзімы ды скарбаў яе, пра роднае забываюцца, прадаюць яго задарма, тыя запаветы, што пакінуты ім былі не выконваюць, бо ймкнуцца невядома куды, невядома навошта, не каштуюць свабоду, што дана ім была пры нараджэнні, а мяняюць яе на спакой прызрачны, які не раз парушаецца, не раз крыўдзіць іх саміх, але яны гэта быццам бы не заўважаюць. Убачыў гэты жах анёлак, ды не вытрымала яго сэрцайка маленькае, але добрае й чыстае… Ды памёр ён на гэтым воблацы, а яно стала хмарай, што пачала ўбіраць людскія грахі й злачынства, якіх усё болей ды болей рабілася… Ды цяжкай стала хмара, правалілася ў небасхіл ды з’явілася над Беларуссю яма, у якую трапляюць усе надзеі, мары, думкі светлыя, падаюць яны ў багну безнадзейнасці, дзе і згінаюць… Ды святло праз яму гэтую не праходзіць, малітвы да Бога не даходзяць, ды зрабіла яна ўсё пад сабою шэрым ды аднолькавым… Вось так пераўтварылася Беларусь у Шэрарусь…

Ды маўчалі людзі, ды падалі знічкі…

2.

Не, бадай нічога не змянілася. Усё таксама не чуць родную мову, таксама не чуць добрых словаў нідзе, няма энтузіязму ды радасці, якімі павінны зіхцець людзі: усе бягуць па сваіх быццам бы неадкладных справах…

Праспект гарэў агнямі, імі зіхцеў кожны куток, але не люблю я гэтыя агенчыкі, бо несапраўдныя яны, зоркі яны замянялі, тыя што ў небе заўсёды яскравым бляскам шлях паказвалі да мар, да надзей, да лепшага. Але цяпер не бачу гэтага пакуль – агні перашкджаюць. Замянілі людзі ліхтарамі зоркі… ды дарма…

Няма тут і той цішыні, якую я моцна люблю: усё грукае, падае, гучыць – грае на барабанах гучнасці горад. Але люблю я і мелодыі гэтай гучнасці, бо родныя яны, людскія, але ўсё роўна шэрыя. Не люблю я толькі адзін гук, а дакладней голас… Голас, што гучыць паўсюль! Ён на неразумелай мове даносіць нейкую лухту да мяне ды людзей вакол. Люты голас, які грозна з вялікай гучнасцю гаварыць пра ворагаў, што пагарджаюць нам з усіх бакоў, голас, які прыказаў скасіць белыя ды чырвоныя кветкі ў парках ды пакінуць адну траву, зялёную ды бязчуйную, голас, які робіць людзей у гэтай краіне ворагамі адзін да іншага, трымае ў жаху, бо кіруе арміей ваўкоў, што бязлітасна грызуць і жанчын, і дзяцей. Голас сочыцца ў кожны кут, дзе бруднуе розумы людзей, а людзі шэрыя й не могуць супрацьстаяць ды убіраюць у сябе пустыя словы(здаецца хутка лопнуць ад іх). Людзі шэрыя й маўчаць, людзі шэрыя ды нагінаюцца пад гэтым голасам, а хто не нагінаецца, таго ваўкі прымушчаюць. Ды ніхто нікому дапамагчы не жадае, а калі б жадаў не змог бы, бо яму б самому дапамогі не знайшлося… І вось так шэрыя людзі ў Шэрарусі робяцца рабамі па-ціхаму…

Ёсць тыя, хто прагне змяніць усё гэта, але няшмат іх, надта няшмат, ды не даюць ім зрабіць нічога добрага, грызуць ды за мур кідаюць паміраць. Шмат хто з’яджае, каб не бачыць больш гэтага жаху і не быць пагрызенымі ды амаль ніхто не вяртаецца.

Вось яна – яма ў небе! Тая, што голас гэты пракляты робіць гучнейшым з-за чаго ліха адно ў хатах і на вуліцах. Жывуць людзі кепска й усё роўна ім, бо колераў не размяжоўваюць (усё шэрае) ды не чуюць нічога (голас у вушы ім крычыць)…

Рэмарка другая, якая, магчыма, непатрэбная, але аўтар яе размесціў.

Блакітныя возеры ды магутныя рэкі, бясконцыя лясы ды неабсяжны абшар палёў, грозныя вежы й замкі ды сціплыя вёскі й мястэчкі, гучныя вуліцы ды праспекты гарадоў ды іх ціхія скверы – усё гэта чароўная карціна Беларусі. У Шэрарусі ёсць тое ж самае, але людзі гэтага не каштуюць, не бачаць усёй феерычнасці, таемнасці, прыгажосці роднага краю. Пакінуты скарб ад продкаў у выглядзе запаветаў Скарыны й Каліноўскага, вершаў шматлікіх паэтаў, якіх незлічона было(і ёсць сёлета), карцін Шагала, Савіцкага ды іншых мастакоў, прыпавесцей Быкава, песень народных і аўтарскіх – гэта спадчына, якая мусіць зрабіць беларусаў сапраўднымі, годнымі, моцнымі. Гісторыя, якая поўная таямнічых ды напружаных момантаў, крывавых войнаў ды стагоддзяў шчасця й росквіту – гэта наша мінулае, не спазнаць якога – значыць не мець будучыні. Так вось, у Шэрарусі не спазналі гісторыю людзе, забыліся пра спадчыну сваю ды згубілі-страцілі шлях да будучыні.

Хто мы? Што мы? Толькі уладары мараў, што не мусяць быць рэалізаваны?

Ды шмат пытанняў было, ды мала адказаў адчулася…

3.

Нічога не змянілася… Паўсюль лунае адзін твар. Яго нават замест герба вешаюць у школьных класах. Ды як жа я бачу гэты твар? Як сімвал расейскі – арол з дзвюма галовамі, адна на захад глядзіць, іншая – на ўсход (ды не ведаюць куды ім імкнуцца), а сваёй галавы ў арла няма, хоць карона для яе ёсць, прычым самая вялікая. Ды ў краіне бадай усе такія ж – арлы дзвюхгаловыя без трэццяй галавы на карону пустую, ды падрэзаны крылы ў гэтых арлоў, ды не прагне ніхто крылы мець, ды ніхто не прагне, каб у яго галава свая была – ім хапае галавы той, што лунае паўсюль, але ж не ведаюць людзе, што няма ў гэтай галаве думак, а толькі ймкненні, толькі меркаванні заблытанныя, толькі словы няродныя, пустыя ды толькі яму аднаму зразумелыя.

Шкада… Ды я не чакаў перамен, калі вяртаўся… зусім… Бо безсэнсоўна чакаць… трэба рабіць!

Моцна прагну, той голас, што з кожнага кута льецца (той які я не люблю больш за ўсё) перакрычаць, горла садраць але перакрычаць, каб адчулі людзе, каб пачала ў іх свая галава расці ды крылы зноў па паветру маглі развявацца. Але аднаму бессэнсоўна крычаць – не адчуе аніхто. Трэба каб узяліся за рукі мільёны і пачалі крычаць, каб адчулі астатнія з рэшты ў рэшт, каб абыякавасць тая шэрая знікаць пачала ды людзі сталі яднацца ў салідарнасці дзеля свабоды, каб зноў кветкі пасадзілі ў парках белыя ды чырвоныя ды будуць яны прыгажосцю зіхцець ды водар прыемны ад іх будзе ісці.

Вось яна, яма ў небе! Склалася над Беларуссю родненькай, адзінай ды непамерлай. Шэрай стала зямля родная, бо людзі ў ёй шэрыя: церпяць прымусы, чакаюць цудаў ды ймкнуцца хто ў які бок, забыўшыся пра жыццё сапраўднае шматкаляровае, ды й таму слухаюць голас гэты пракляты, што вынішчае усё, да чаго дакранецца, што ваўкам сваім прыказы дае нязгодных збіваць; мур будуюць людзі, дзе ж самі й загінуць, калі не працягнуць руку адзін іншаму й не закрычаць у адзіны голас “Жыве Беларусь!”. Тады й кожны сам мастаком будзе ды возьме фарбы, размалюе гэтае жыццё ў белы, чырвоны, жоўты, блакітны ды іншыя яскравыя колеры, ды Шэрарусь знікне й зноў з’явіцца Беларусь, найменне якой – сімвал свабоды, волі, братэрства! Ды рухне мур з праклятым тварам над ім…

Вось яна, яма ў небе! Гэта наш страх, нашая хлусня самім сабе, нашыя ўчынкі дрэнныя і аніякія ўвогуле, гэта наша маўчанне, гэта наша абыякавасць да каштоўнасцей, гэта наша адзінкавасць, якая адлюставана ў нежаданні яднацца й адсутнасці павагі адзін да іншага, да гісторыі, да мовы нашай роднай – вось гэтая брудная шэрая плынь, якая яму ў небе стварае! Зацягніся ты, яма ў небе!

Не зацягнулася!.. Слова моцнае, але аніякае, калі справай не замацаванае…

У небе зорак не бачна – перабівае іх святло ліхтароў. Бейце ліхтары і глядзіце на зоркі, што танчуць па Млечным Шляхе – гэта дарога нашая да мар і лепшай будучыні, але прайсці яе трэба праз яму ў небе!

Яму ў небе! Ды толькі разам мы гэта зрабіць зможам, бо калі адзінкамі супрацьстаяць гэтаму будзьма, загінем у багне цёмнай усе.

Рэмарка трэцяя, апошняя, дзе распавядаецца пра тое, чаго йшчэ не было ды проста прымроена аўтарам.

Нічога не змянілася?

Ліхтары не працуюць… Крочуць шчыльна людзі з моцнай упэўненасцю, якую бачна ў вачах. Дзяўчынка наперадзе трымае ў руках тры кветкі (дзве белых і адну чырвоную), на яе тварчыке ўсмешка яркая-яркая, каля яе людзі таксама шчыльна йдуць, трымаюць у руках сцягі, таксама з яркімі ўсмешкамі на тварах ды агенчыкамі ў вачах… Яны разам спяваюць песні на роднай мове ды ў адзіны голас крычаць “Жыве Беларусь”. Ды не пужае іх ні ваўкі, ні голас люты, ні страшэнная яма ў небе, паўз якую яны пакрочылі па зорках насустрач марам, разбурыўшы разам мур, што іх стрымліваў.

Ды гарэлі агенчыкі, ды крочылі людзі…

7 декабря 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета