+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Куды ў ААТ “Новая Друць” дзяваюць гнілую бульбу?

У офіс дэпутата “Грамадзянскай дамовы” у Бялыніцкім раёне паступіў званок ад жыхара аграгарадка Цяхцін гэтага раёна.

У сваім тэлефанаванні жыхар распавёў пра тое, што быццам бы ў мясцовай гаспадарцы ААТ “Новая Друць” псуецца шмат бульбы і яе вывозяць у лес і скідваюць там у яму. Ён папрасіў супрацоўнікаў грамадскай прыёмнай нейкім чынам адрэагаваць на факты безгаспадарчасці ў “Новай Друці”.

Каб праверыць гэту інфармацыю, 29 лістапада мы сумесна з журналістамі тэлеканала “Белсат”  выехалі ў аграгарадок Цяхцін, дзе знаходзіцца крухмальны завод і бульбасховішчы ААТ “Новая Друць”, — распавядае бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч. – Мы здолелі наведаць бульбасховішча і паразмаўляць з працуючымі там людзьмі, пакуль начальнік аховы ААТ “Новая Друць” не выдаліў нас з яго тэрыторыі пад пагрозай выклікаць міліцыю.

Інфармацыя пра тое, што вельмі шмат бульбы псуецца падчас захоўвання, пацвердзілася, рабочыя таксама распавялі аб тым, што яе даводзіцца перабіраць па некалькі разоў. З іншага боку, ніхто гнілую перабраную бульбу у лес не вывозіць, яе адпраўляюць для далейшай перапрацоўкі на крухмальны завод ААТ “Новая Друць”. Я не з’яўляюсь спецыялістам у галіне перапрацоўкі бульбы на крухмал, таму не магу адказаць на пытанне, ці магчыма атрымаць з гнілой бульбы хоць нейкую якасную прадукцыю. Гэта ўжо пытанне хутчэй да спецыялістаў разнастайных санітарных службаў, якія павінны кантраляваць выраб харчовай і тэхнічнай прадукцыі. І мы яго перад імі абавязкова ўздымем.

Да 2010 года ААТ “Новая Друць” з’яўлялась гаспадаркай Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь. Зараз гаспадарка ўваходзіць у склад агракамбіната “Мачулішчы”.

Сяргей Семяновіч, zapraudu.info

30 ноября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам