+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Леанід Аўтухоў: гарадоцкі “крыжаносец”

Постаць маўклівага беларуса. Ці патрэбна нам такая спадчына?

У грамадзкай свядомасці, яшчэ з далёкіх царскіх часоў, актыўна культываваўся вобраз беларуса, як пакорлівага, рахманага, няздольнага на сур’ёзны супраціў чалавека, без свайго асабістага меркавання і думак, годнага толькі на тое, каб безумоўна выконваць загады вышэйстаячага начальства. Не, вядома ж, яму зрэдку літасьціва дазвалялася дэманстраваць свае байцоўскія ды іншыя якасьці выключна пад “чулым кіраўніцтвам” спачатку “государя императора”, а потым “роднай камуністычнай партыі”. Прычым у строга адведзеных рамках ды спецыяльна прыстасаваных дзеля гэтага месцах: у франтавых акопах, у партызанскіх атрадах. І заўсёды пад пільным вокам камісара-“чэкіста” ці вайскавога святара ды фельдфебеля-“держиморды”. Ну, і яшчэ на шматлікіх “будоўлях” стагоддзяў. Памятаеце верш Някрасава “Чыгунка”?

Стыдно робеть, закрываться перчаткою,
Ты уж не маленький!.. Волосом рус,
Видишь, стоит, изможден лихорадкою,
Высокорослый больной белорус.

Не разогнул свою спину горбатую
Он и теперь еще: тупо молчит
И механически ржавой лопатою
Мерзлую землю долбит!

А тое, што супярэчыла ідэалагічнаму афіцыёзу, выпадала з плыні, старанна выкрэслівалася з гісторыі раз і назаўсёды цэлым котлішчам “штатных” гісторыкаў ды прапагандыстаў. Ды й зараз іхнія духоўныя нашчадкі намагаюцца працягваць гэтую брыдкую справу. Напэўна, ім таксама хацелася б бачыць беларуса маўкліва-пакорным быдлам.

Але ж, дзякуй Богу, на самой справе ў нашай гісторыі, сапраўднай, а не прыдуманай у цішыні кабінетаў чыноўнікаў ад навукі, адбывалася не зусім так, як хацелася б таго ўладутрымаючым. Усё было ў нашай гісторыі: і слаўныя перамогі, і волаты духа, і несуцішная прага народа да волі і справядлівасьці. Ды й незаўсёды і “тупо молчали”.

Гарадок: першыя ўражанні

Мястечка Гарадок, што на Віцебшчыне, не кожны жыхар нашай краіны здолее вось так, сходу, знайсці на геаграфічнай карце. Але ж, негледзячы на сваю такую непрыкметнасць, яно, мястэчка, мае даўнюю і слаўную гісторыю, будучы ўпершыню ўзгаданым ў старажытных кіеўскіх летапісах ажно ў 1128 годзе.

Размясціўся Гарадок на поўначы ад Віцебска, усяго ў трыццаті кіламетрах. Павольна каціць праз яго свае воды рэчка Гаражанка. І нават здаецца, што час тут спыніў свой імклівы бег. Такі ён звонку па-хатняму ўтульны, ціхі, мірны. Напэўна, каб трохі разнастаіць і неяк ажывіць гарадскія пейзажы, жыхары, амаль паўсюль, паўсталёўвалі так званыя “малыя мастацкія формы”, а прасцей кажучы, драўляныя, ярка размаляваныя чалавечыя фігуркі: пажарных каля будынку аддзела МНС, селяніна са жбанам у руцэ, мабыць яго жонку разам не то з іхнім сынам, не то з заблукаўшым сумным анёлам, ля “Дому рамёстваў і фальклёру”. Праўда, усё тутэйшыя “балваны” падаліся мне на адзін твар і чамусьці ўзгадалі “галоўны твар” усея Беларусі. Але, прашу прабачэння ў шаноўных чытачоў, гэта выключна мае асабістыя асацыяцыі, і таму не будзем завастраць на гэтым столькі ўвагі.

Кагосьці нагадвае?

Аднак не толькі драўлянае мастацтва прадстаўлена на вуліцах Гарадка – ёсць і больш манументальныя творы: “жалезная лэдзі” на ружовым каменным пастаменце, белая галава Леніна побач з мясцовым тэхнікумам і нешта накшталт альпійскай горкі перад стракатай пяціпавярхоўкай. Прысутнічае ў гарадоцкай атмасферы і свая “інтрыга” – так камусьці прыйшло ў галаву назваць невялічкую краму, у якой гандлююць прадуктамі харчавання. Праўда ў чым тоіцца інтрыга, я так і не зразумеў: можа, у цэнах?

Гарадоцкая інтрыга

Каля паціпавярхоўкі

Інтэрвью каля печкі

Але, насамрэч, пад вонкавым правінцыйным спакоем часам разгортваюцца такія інтрыгі ды драмы, што ім можа пазайздросціць нават акторскі калектыў Віцебскага нацыянальнага акадэмічнага тэатра, а галоўным персанажам і падбухторшчыкам ужо доўгія гады з’яўляецца шыраковядомы не толькі ў тутэйшых “палесцінах”, але і за яе межамі грамадскі актывіст Леанід Аўтухоў.

Машына «парушальніка і правакатара» Аўтухова

Паразмаўляць з ім мы вырашылі ў ягонай хаце. Гутарка адбывалася пад вясёлы акампанімент патрэсківаючых дроваў у “рускай пячы” і пад пільным наглядам пушыстай кошкі, што раз пораз частавалася малаком з парцалянавага сподака.

– Леанід, а адкуль ты такі ўзяўся на галаву мясцовых чыноўнікаў? Няўжо ім сваіх тут не хапала?

– Сам я нарадзіўся ў Гомельскай вобласці, а тут, на Гарадоччыне, з 1983 года. Прыехаў сюды вучыцца ў тэхнікум ды так і застаўся. Ажаніўся, нарадзіліся дзеці, таму і лічу ўжо гэтыя мясціны сваёй новай бацькаўшчынай. Бо карані ўжо глыбока ў тутэйшай глебе ўгразнулі. Спачатку працаваў на вёсцы: і ў калгасе, і ў лясгасе. Але, негледзячы на громкія заявы аб адраджэнні сяла, большасць нашых вёсак занядбала, людзі з іх раз’ехаліся. Ды й дзецям трэба ж было вучыцца, вось і пераехалі з гэтае нагоды ў 1999 годзе ў Гарадок.

– А што здаралася з тваім калгасам? Зусім нерэнтабельны быў?

– І гэта таксама. Ну і якія добрыя эканамічныя паказчыкі можна чакаць, калі кіраўніцтва гаспадаркі толькі аб сваёй уласнай кішэні думае? Тэхніку раскралі, усё, што можна, прадалі. А тое, аб чым балбочуць з экранаў тэлевізароў, ну аб падтрымцы селяніна, вёскі, на самой справе, поўная лухта. Я ў свой час сам купіўся на салодкія абяцанкі, паверыў “народнаму прэзідэнту” і падаўся ў фермеры. Вельмі ўжо закарціла стаць заможным гаспадаром на ўласнай зямлі. Ды й люблю я вёску, люблю зямлю і працу на ёй, жывёлу люблю.  А таму ўсе гэтыя праблемы, звязаныя з сельскай гаспадаркай, ведаю не па чутках. Сам, на асабістай скуры, выпрабаваў.

– І чым жа скончылася твая фермерская эпапея?

– Магу, калі хочаш, апісаць ўсё адным словам – жах! Бо ўладамі ты не ўспрымаешься сур’ёзна, яны ад цябе адмахваюцца, як ад надакучлівай мухі, і ты ім са сваімі праблемамі ўвогуле непатрэбен.

– А на чым спецыялізавалася твая асабістая гаспадарка?

– Свіней вырошчваў, свінаматак разводзіў. Зямлі было аж 60 гектараў. Праўда, зямліца тая была амаль закінутая, нікому не патрэбная. Але самае галоўнае, што вакол адні перашкоды – тэхніку не набыць, крэдытаў няма. Вось, напрыклад, мне ў гаспадарку патрэбен быў прэс для нарыхтоўкі сена. Так мне ў выніку прасцей сталася пазычыць неабходныя грошы па знаёмых, чым клянчыць ледзь не на каленях у чыноўнікаў. Дык мала таго, каб набыць яго за ўласныя грошы, я павінен быў прасіць дазвол на ягоную пакупку на заводзе ў Бабруйску ў самаго намесніка міністра сельскай гаспадаркі рэспублікі. А рабіць калі будзешь, калі практычна ўвесь час вымушаны аббіваць парогі “высокіх” кабінетаў? І вось, дзякуючы такой “усебаковай падтрымцы”, на сённяшні момант ва ўсім раёне застаўся толькі адзін прыватнік-фермер. А ў свой час было каля сотні чалавек. Карацей кажучы, уся наша дзяржаўная сістэмы, насамрэч, накіравана на тое, каб паставіць чалавека на калені. Маўчыш, схіляеш галаву перад гэтым “монстрам”, падпарадкоўваешься іхнім правілам гульні – дадуць трохі прадыхнуць. Не – адразу ж пад асфальт закатаюць. Пакінуць без сродкаў існавання і вокам не моргнуць.

– Ты, наколькі я ведаю, зараз беспрацоўны. Гэта, на тваю думку, такая вось сваеасаблівая форма помсты мясцовай ўлады за твою грамдскую дзейнасць?

– Безумоўна, так. А як жа ж гэта па іншаму назваць? У апошні час я працаваў аператарам ачысных збудаванняў. Працаваў добра, а кантракт не працягнулі, і вось я апынуўся беспрацоўным. Судзіўся я наконт гэтага не адзін раз. Вось аднойчы на чарговым паседжанне суддзя пытае ў дырэктара нашай установы: “Да Аўтухова ёсць нейкія прэтэнзіі, як да спецыяліста? Можа свае прафесійныя абавязкі кепска выконваў? Працоўную дысціпліну парушаў?” А таму няма чаго адказаць. Стаіць моўчкі. Потым адказвае: “Не, сумленны працаўнік. Парушэнняў не было.” “А чаму тады не працягваеце кантракт?” – “А закон так дазваляе. І тлумачыць я не абавязаны”. На гэтым усё і скончылася. А пачалося такое жорсткае прэсаванне, як толькі я вылучыў сваю кандыдатуру на выбарах ў Палату прадстаўнікоў у 2008 годзе па Віцебскай сельскай акрузе № 21.

– І якіх поспехаў дасягнуў у той выбарчай кампаніі?

– Шчыра кажучы, неблагіх. Каб зарэгістравацца, сабраў амаль 2000 подпісаў, падаў 1100, тых, што без адзінай памылкі, як трэба. А пасля таго, як абвесцілі вынікі галасавання, то нават па іхніх, “афіцыйна-хлуслівых” звестках, за мяне падалі галасы 10% выбаршчыкаў.

– Хто былі тваімі канкурэнтамі?

– Нас двое было: я і праўладны кандыдат – Байкоў Васілій Міхайлавіч. Быў ён тады намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама.

– Ну і як ён у ролі “народнага” трыбуна? Прыязджае да вас, дапамагае вырашаць нейкія мясцовыя праблемы? Ці сустракаецца з выбаршчыкамі?

– Прыязджае раз пораз. Але на гэтыя сустрэчы амаль ніхто не ходзіць. Людзі нашы ўсе ж такі не дурныя. Разумеюць, што ад яго нічога не залежыць, што ён проста марыянетка ва ў руках улады. А цягнуцца зараз да таго, хто праўду ім кажа.

– Зараз зразумела, чаму ты апынуўся ў перадвыбарчай камандзе Някляева і “Гавары праўду”.

– Ведаешь, я да той пары ўсяго адзін раз непасрэдна сустракаўся з Уладзімірам Пракопавічам, але адразу зразумеў – вось той чалавек, які зараз патрэбен Беларусі: сумленны, шчыры, мудры. Які, на мой погляд, стаіць вышэй усіх гэтых “унутрыапазіцыйных разборак”, а каманда яго здольная вырашаць людзкія праблемы. Падабалася ягоная канкрэтыка: не агульныя разважанні на абстрактныя тэмы, а справы, накіраваныя на тое, што зразумела нават простай бабулі, – адрамантаваць дарогу, падштурхнуць камунальныя службы, пракантраляваць выкананне абяцанак месцячковых “князькоў”. А прымаць гадамі звонкія рэзалюцыі – ужо надакучыла. Таму і адпрацавала нашая гарадоцкая каманда перад выбарамі прэзідэнцкімі, я лічу, “на пяць балаў”. Дзве с паловай тысячы подпісаў сабралі. Падпісваліся тады і настаўнікі, і чыноўнікі, і міліцыянеры нават, не кажучы ўжо пра рабочых і селян. Надзеяй на перамены тады ўсё дыхала, здавалася, яшчэ ледзь-ледзь, і пераможам. Бо краіне патрэбны нейкія змены, гэта ўжо зразумела ўсім.

– Пасля таго минуў амаль што цэлы год. Як ты пражыў яго?

– Ну, у СІЗА, дзякуй Богу, не трапіў. Але перажыў, як і мае сябры па камандзе “Гавары праўду”, і ператрусы, і візіты міліцыянтаў, і допыты з апросамі. Увесь гэты год на мяне ціснулі, як маглі. А ў кастрычніку, адразу ж пасля таго, як я выехаў на сваёй машыне з месца, дзе адбываўся Народны сход у Віцебску, мяне, за міфічнае парушэнне Правілаў дарожнага руху, пазбавілі на год вадзіцельскага пасведчання. А потым у падатковую інспекцыю выклікалі, маўляў, атрымовывал таварыш Аўтухоў грошы з-за мяжы ад “уражэскіх” фондаў на падпольную дзейнасць супраць “народнай улады”. Нават распіскі дэманстравалі, праўда, сфабрыкаваныя, бо ніякіх даляраў ці еўра я не атрымовываў. Такія вось справы. Зараз толькі маё жыццё ў мяне засталося. Больш забіраць няма чаго. Але я здавацца не збіраюся. Буду несьці свой крыж да канца. Хай яго і валяць, здіраюць з рамёнаў, як неаднойчы звальвалі “Крыж змагароў за свабоду”, які мы ўсталявалі на месцы расстрэла, каб ушанаваць памяць мясцовых жыхароў, загінуўшых у 1918 годзе ад куль чэкістаў, калі выступілі бараніць сваю зямельку.

Пастанова суда на скаргу Аўтухова аб незаконным пазбаўленні яго вадзіцельскага пасведчання

Позва ў падатковую інспекцыю

– Хто ці што падтрымлівае цябе ў цяжкія хвіліны?

– Родныя на маёй старане: і жонка, і дачка, і сын. Разумеюць, што раблю годную справу. Сябры і блізкія таксама дапамагаюць. А яшчэ я блізка сышоўся з пробашчам нашай гарадоцкай парафіі – ксяндзом Янам. Я сам хаця і праваслаўнага веравызнання, але гэта зусім нам не перашкаджае. Я дапамагаю яму касцёл будаваць. Ну і, канешне, вера ў Бога. Бо ён у праўдзе, а ўся праўда ад Яго.

Юрый Ганчар

27 декабря 2011

Коментарии

  • Оксана27 декабря 2011 #

    Отличная статья! Корреспондент — молодец!

  • Катя28 декабря 2011 #

    Спасибо за правду! Интересная статья.

  • Fred Finns11 декабря 2012 #

    Мы даем Жорсткая крэдыту грошы

    Мы даем крэдыты жорсткі грошы і ўсе іншыя віды крэдытаў, з працэнтнай стаўкай ад 3% — 5%. Мы даем крэдыты агульнанацыянальнай, пачынаючы ад 1,000.00 да 100 млн. USD / фунтаў / еўра. Мы фонду 100%, а з LTV 75% -85% на набыццё нерухомасці.

    Мы прапануем наступныя тыпы цвёрдых Крэдыты Грошы:

    Жорсткая Грошы пазыкі; крэдытнай лініі,
    Камерцыйныя крэдыты Жорсткая Грошы
    Асабісты Жорсткая Крэдыты Грошы
    Бізнес Жорсткая Крэдыты Грошы
    Інвестыцыі Жорсткая Крэдыты Грошы
    Развіццё Жорсткая Крэдыты Грошы
    Набыцця-крэдыты Лізінг абсталявання
    Запуск Крэдыты камерцыйных пазык уласнасці
    Інвентарызацыя Крэдыты незабяспечанага запазычанні
    будаўнічыя крэдыты
    Дэбіторская запазычанасць Крэдыты крэдытных ліній
    Фінансаванне Факторынг Склад
    машыны крэдыты
    Абаротных Лініі Крэдыты Крысы
    Сельскагаспадарчыя крэдыты, міжнародныя крэдыты
    Заказ Фінансаванне: Практычна любы крэдыт ТЫП БІЗНЭС
    E.T.C. ..

    Калі вы зацікаўлены, звяжыцеся з намі па электроннай пошце; fredlenders01@gmail.com

    З павагай
    Г-н Фрэд фінаў

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске