+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Леанід Аўтухоў затрыманы за намер прыняць удзел у святкаванні Дня Волі

Сёння, каля 11-30 гадзін раніцы, на аўтавакзале мястэчка Гарадок (Віцебская вобласць) быў затрыманы актывіст кампаніі «Гавары праўду» Леанід Аўтухоў, які збіраўся прыняць удзел у святкаванні Дня Волі ў Віцебску.

Мы звязаліся з ім па тэлефоне. Вось як спадар Леанід пракаментаваў гэтую сітуацыю:

– Зараз я знаходжуся ў дзяжурнай частцы Гарадоцкага РАУС. З якой нагоды я затрыманы, мне не тлумачаць. Дзяжурны па РАУС падпалкоўнік Машчараў Ігар Уладзіміравіч на ўсе мае пытанні адказвае, што ў хуткім часе прыйдзе участковы і ўсё растлумачыць.

Тое ж пытанне я задаў і начальніку РАУС Варанькову Уладзіміру Васільевічу, які праходзіў каля дзяжуркі. Той запытаў, у чым справа. Дзяжурны распавёў, што яны атрымалі ананімны сігнал на грамадзяніна Аўтухова, што ён збіраецца ехаць у Віцебск, дзе можа ўчыніць нейкія супрацьпраўныя дзеянні. Начальнік таксама сказаў, што трэба дачакацца ўчастковага.

Я патэлефанаваў у МУС Рэспублікі Беларусь, але на тым канцы мне ніхто не адказаў. Карацей кажучы, мяне затрымалі выключна па палітычных матывах. Нейкі бандытызм сярод белага дня!..

У 14-15 спадар Леанід патэлефанаваў у рэдакцыю сайта «Гавары праўду» і сказаў, што яго выпусцілі з будынку РАУС на волю. Перад гэтым міліцыянеры ўзялі з яго і яго жонкі пісьмовыя тлумачэнні.

zapraudu.info

25 марта 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі