+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Леанід Падбярэцкі: Мой галоўны апанент дагэтуль не даў справаздачу за зробленую ім працу

Кандыдат у дэпутаты па Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе №84 Леанід Падбярэцкі, якога падтрымлівае кампанія «Гавары праўду», паведаміў, што ягоны асноўны праўладны канкурэнт Уладзімір Васіленка ніяк не адрэагаваў на ягоны зварот з патрабаваннем даць яму справаздачу за праробленую ім за чатыры гады працу ў Палаце прадстаўнікоў.


“Я напісаў яму адкрыты ліст з просьбай адказаць на шэраг пытанняў, якія турбуюць жыхароў акругі. Гэтыя пытанні датычыліся і намеру ўладаў знесці раён прыватных дамоў “Чапаеўкі”, і кепскія дарогі і шэраг іншых пытанняў, аднак – ні адказу, ні прывітання!” — кажа Леанід Падбярэцкі.

“У сваім тэлевізійным выступе на тэлеканале “Беларусь-2” я ўжо публічна звяртаў увагу на тое, што Ўладзімір Васіленка ігнаруе звароты жыхароў сваёго раёна і адмоўчваецца. Няўжо ў чалавека няма годнасці ўзяць і даць адказ? То бок трымаць адказ перад народам!!”, — працягвае кандыдата у дэпутаты.

Леанід Падбярэцкі лічыць, што, верагодна, ва Ўладзіміра Васіленкі няма ніякіх заслугаў і няма чаго адказаць, бо ягоны адказ адразу стане вядомы грамадскасці і негатыўна скажыцца на рэйтынге праўладнага кандыдата ў дэпутаты.

Ян Праўдалюбаў, zapraudu.info

11 сентября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі