+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Леанід Падбярэцкі: Навошта нам такі «слуга народа»?

Магілёўскі актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Леанід Падбярэцкі патрабуе справаздачнасці ад дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Адпаведны ліст ён накіраваў 10 ліпеня на імя дэпутата Уладзіміра Васіленкі, абранага па Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 84, які з’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай каміссіі ПП НС РБ па нацыяльнай бяспецы.

Актывіст “Гавары праўду” кажа, што дэпутат ніяк сябе не праявіў і пра ягоную дзейнасць за мінуўшую кадэнцыю ён нічога не чуў.

Абураны навіной пра тое, што Уладзімір Васіленка заяўляў раней актывістке кампаніі Тацяне Буланавай аб тым, што мае намер зноўку выстаўляць сваю кандыдатуру. Леанід Падбярэцкі вырашыў папытаць, якія праблемы дэпутат вырашыў за дэпутацкі тэрмін.

– Я накіраваў ліст з просьбай даць мне справаздачу аб тым, што было добрага зроблена дэпутатам для нашага горада і як ён дапамог сваім выбаршчыкам у вырашэнні іхных праблем. Гэты мяне клапоціць таму, што я сам пражываю на той выбарчай акрузе, па якой быў абраны дэпутатам Ўладзімір Васіленка, – кажа Леанід Падбярэцкі.

– Я патрабую ад дэпутата адказаць на пытанні. Чаму на тэрыторыі выбарчай акругі не рамантуюцца дарогі? Чаму студэнты не маюць льготаў на праезд у грамадскім транспарце? Чаму раён “Чапаеўкі”, дзе размешчаны прыватныя дамы, у тым ліку элітныя, без грамадскага абмеркавання быў уключаны ў план па зносу ў адпаведнасці з планам развіцця горада да 2020 года?, – пытаецца актывіст “Гавары праўду”.

– Чаму дагэтуль у Магілёве не легалізаваны аўтабізнэс (сотні магілёўцаў вымушаны нелегальна падпрацоўваць, робячы рамонт аўто без аплаты падаткаў)? І чаму ў горадзе няма ніводнай беларускамоўнай школы, ні аднаго помніка нацыянальнаму пісьменніку, а дарожныя шыльды паступова русіфікуюцца? – задае пытанні Леанід Падбярэцкі.

– Таксама мяне, як і многіх жыхароў нашай краіны, цікавіць пытанне і падрабязнасці парушэння паветранай прасторы краіны шведскім самалётам? Чаму да гэтай пары маўчаць міністры-сілівікі? Чаму маўчаць нашыя так званыя «народныя прадстаўнікі», тым больш, што дэпутат Васіленка ўваходзіць у каміссію па нацыянальнай бяпецы. Калі ён не здольны нават зрабіць дэпутацкі запыт, каб высветліць сітуацыю, то навошта нам такі «слуга»?

Актывіст кажа, што не выключае магчымасці свайго ўдзелу ў выбарчай кампаніі, аб чым вырашыць канчаткова ў бліжэйшыя дні.

Леанід Падбярэцкі кажа, што дэпутат – гэта слуга народа, і народны абраннік мусіць быць побач з народам, прадстаўляць яго інтарэсы і вырашаць пытанні на яго карысць, нават калі гэта не падабаецца чыноўнікам з выканаўчай улады.

Ян Праўдалюбаў, zapraudu.info

11 июля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі