+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Леанід Падбярэцкі сустрэўся з магілёўскімі прадпрымальнікамі

12 верасня, кандыдат у дэпутаты па Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе №84 Леанід Падбярэцкі з’явіўся на Прывакзальным рынку Магілёва дзеля таго, каб раздаць свае перадвыбарчыя ўлёткі і паразмаўляць як з індывідуальнымі прадпрымальнікамі, так і з наведнікамі рынку.

“Людзі станоўча ставіліся да майго з’яўлення на рынку. Мая ўлётка дайшла да кожнага прадпрымальніка, які ў гэты дзень знаходзіўся на працы. Мне давялося шмат пра што з імі паразмаўляць, у тым ліку пра агульныя праблемы прадпрымальнікаў. Мне гэтая тэма знаёма, бо я такіж самы як і яны іпэшнік – маю свой уласны аўтасэрвіс і аказваю паслугі”, — кажа Леанід Падбярэцкі.

“Адна з пакупніц мне расказала пра тое, што на вуліцы Крывуліна ўсталяваны светлафор, аднак там людзі зусім не ходзяць – ён там не патрэбен. Яна хоча, каб яго перанеслі ў іншае месца, дзе болей інтэнсіўны трафік, аднак яна стамілася аббіваць парогі мясцовых чыноўнікаў – ніхто нічога не можа зрабіць, бо ўсталяваць новы светлафор каштуе 150 млн рублёў, а грошы на гэта няма. Тут вінаваты праектыроўшчыкі, якія зрабілі праект дарогі з пешаходнымі пераходамі. Можа на паперы праект і выглядаў добра, аднак на практыцы ён аказаўся мала прыдатным”, — кажа кандыдат у дэпутаты.

Леанід Падбярэцкі назбіраў шмат пытанняў, якія ў звычайных грамадзянаў засталіся невырашальнымі да гэтага часу і абяцаў у выпадку ягонага абрання пачаць працаваць над іх вырашэннем.

“Нашы дэпутаты парламента безыніцыятыўныя і бяздзейныя. Гэта і пацверджваюць людзі, якія расчараваліся ў Палаце прадстаўнікоў -шмат хто з іх не пойдзе на выбары, бо там ужо даўно ўсіх “прызначылі”. Я хранічны аптыміст і буду да канца змагацца за галасы сваіх выбаршчыкаў. Бягуння Юлія Несцярэнка на алімпіядзе таксама амаль не мела шанцаў выйграць стомятроўку, аднак яна гэта зрабіла. Лічу, што і мне пад сілу перамагчы”, — кажа кандыдат у дэпутаты па Магілёўскай-Ленінскай акрузе №84 Леанід Падбярэцкі.

Ян Праўдалюбаў, zapraudu.info

12 сентября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета