+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Леаніда Дубаносава адпусьцілі з пастарунку

Затрыманага актывіста «Гавары прауду» адпусьцілі зь Мікашэвіцкага аддзелу міліцыі без складаньня пратаколу.

Як кажа спадар Дубаносаў, ён сам не зразумеў, чаго ад яго хацелі:

«Пагутарылі, карацей, паўсьміхаліся… Напачатку завялі ў кабінэт крымінальнага вышуку — зараз, маўляў, будзем пратаколы складаць, сёе-тое… А як пачалі тэлефанаваць у пастарунак з усіх радыё ды газэт, то адпусьцілі, не складаючы ніякага пратаколу… Нечага ўжо перадумалі размаўляць са мной… Дзяжурны толькі пасьпяваў да іх бегаць дакладваць, зь якіх СМІ звоняць».

У выніку міліцыянты на дзяжурнай машыне завезьлі Леаніда Дубаносава дахаты.

Спадар Дубаносаў лічыць, што менавіта тэлефанаваньні СМІ прычыніліся да таго, што яго адпусьцілі:

«Дзякуй вам, што тэлефанавалі, бачна было, што яны гэтага не чакалі. Невядома, што б было без падтрымкі журналістаў, ці абышлося б простай «размовай»…

Леанід Дубаносаў — актывіст незалежнага прафсаюзу, звольнены зь мікашэвіцкага прадпрыемства «Граніт» пасьля пратэсту рабочых.

«Радые Свабода»

25 июня 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі