+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Лісты палітвязням ад бялыніцкіх актывістаў

Актывісты кампаніі “Гавары праўду!” з Бялыніцкага раёна на пачатку верасня даслалі пісьмы і паштоўкі са словамі падтрымкі палітвязням, якія працягваюць заставацца за кратамі.

Распавядае сябар аргкамітэта па стварэнні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Гавары праўду!” Барыс Вырвіч:

—   Мы ў Бялыніцкім раёне ў гэтым годзе неаднаразова дасылалі лісты і паштоўкі са словамі падтрымкі дэмакратычным актывістам, якія знаходзяцца ў зняволенні па палітычных матывах. Вось і зараз вырашылі даслаць такія лісты, каб распавесці пра тое, што ў палітвязняў з’явілась надзея на хуткае вызваленне ў свеце апошніх абяцанняў Рыгоравіча прадстаўнікам Еўразвязу, а таксама выказаць ім сваю салідарнасць і падтрымку.

Барыс Вырвіч адзначыў таксама, што з некаторымі палітвязнямі ў бялыніцкіх актывістаў “Гавары праўду!” завязалась рэгулярная перапіска:

— Я сам пастаянна абменьваюсь лістамі з Зміцерам Дашкевічам, праўда, не ўсе мае пісьмы да яго даходзяць, таксама, як і яго да мяне. Трымаецца ён вельмі добра, але на датэрміновае вызваленне не разлічвае. У прыватнасці, у сваім апошнім лісце да мяне ён выказвае думку, што ўсіх палітвязняў за падзеі 19 снежня ўладам давядзецца выпусціць, пра сябе ж піша: “У мяне ж крыміналка такая вясёленькая, што ілюзіяў я асаблівых не маю”.

Бялыніцкія актывісты “Гавары праўду!” спадзяюцца на хуткае вызваленне ўсіх беларускіх палітвязняў, якія зараз знаходзяцца ў зняволенні, і плануюць пастаянна выказваць ім сваю салідарнасць і падтрымку.

Багдан Іваноў, zapraudu.info

6 сентября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі