+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Лiтаратар Квяткоўскi раiць «Як стаць беларусам»

«Як стаць беларусам. Сто гісторый» — новая кніга Севярына Квяткоўскага.
Vokladka
Прэзентацыя адбудзецца 16 кастрычніка а 19-00 у галерэі «Ў», Менск, пр-т Незалежнасці, 37/а.
Зборнік маналогаў у жанры дакументальна-мастацкай прозы стаўся вынікам праекту, рэалізаванага на сайтах Budzma.org i Tut.by. «Як стаць беларусам. Сто гісторый» — гэта збор аповедаў людзей, якія ў розны час адкрылі адзін з бакоў свайго «я». Праз праз пошук схаванага, праз любоў, праз пратэст, праз логіку і містыку, праз пачуццё справядлівасці і прагу хараства яны прыходзілі да важнасці ўсвядоміць сябе Кімсьці, і ў тым ліку — беларусам. Кніга аб’ядноўвае людзей самых розных узростаў і заняткаў. Ад земляроба да праграміста, ад інжынера да музыканта.
З вядомых асобаў у кнізе сярод іншых прадстаўленыя маналогі Уладзіміра Арлова, Сяргея Міхалка, Андрэя Кудзіненкі, Сяргея Дубаўца, Яўгена Калмыкова, Ганны Кісліцынай, Андрэя Курэйчыка,  Жаны Літвіной, Сяргея Харэўскага і Валянціна Акудовіча. Магчыма, героі кнігі праз свае гісторыі дапамогуць камусьці ў размовах з роднымі, сябрамі, а нават незнаёмымі людзмі, якія задаюць пытанне: «Навошта ты гаворыш па-беларуску?», ці: «А што гэта значыць — быць беларусам?».
А яшчэ гэта кніга людзей, якіх ад пачатку ХХІ ст. клічуць беларусацэнтрычнымі: яны глядзяць на сябе, сваю краіну і цэлы свет сваімі ўласнымі вачыма.
Даведка:

Севярын Квяткоўскі, медыя-пісьменнік. «Фрашкі да пляшкі» (2007) — суплёт кароткіх іранічных замалёвак жыцця беларускага непадцэнзурнага асяродку. Кніга атрымала прэмію «Залатая літара». «Падарунак для Адэлі» (2012) — навелы, якія збольшага друкаваліся ў газеце «Наша Ніва», а таксама на некаторых літаратурных сайтах. «Як стаць беларусам» (2014): вынік дакументальна-мастацкага праекту

www.zapraudu.info

10 октября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі