+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Лонг-ліст намінантаў на прэмію імя Святланы Навумавай

9-га сакавіка пачалося вылучэнне прэтэндэнтаў на атрыманне прэміі імя Святланы Навумавай. На сайце navumava.by вы можаце прапаноўваць свае імёны ці праекты, а пасля скаладання шорт-ліста прагаласуеце за таго ці іншага намінанта.

Лонг-ліст папаўняецца штодня, дэдлайн — 23 гадзіны 15-га сакавіка.

Вось чые імёны і якія праекты ўжо былі названыя.

Журналістыка:

Таццяна Гусева – за двухгадовы цыкл у інтэрнэт-газеце «Салідарнасць» «Жизнь (не)обыкновенного белоруса»

Віталь Цыганкоў – карэспандэнт «Радыё Свабода», за палітычныя блогі на сайце радыё і ў фэйсбуку

Аляксандр Тамковіч — фрылансер, за серыю палітычных партрэтаў у газетах «Новы час» і «Свободные новости плюс» , а таксама артыкулаў на сайце «Хартыя-97»

Руслан Гарбачоў — карэспандэнт інтэрнэт-газеты «Салідарнасць», за серыю палітычных публікацый

Дзяніс Лаўнікевіч — аглядальнік шэрагу расійскіх СМІ, за матэрыялы пра Беларусь палітычнага і сацыяльна-эканамічнага характару

Алёна Андрэева-Шарамет — вядоўца перадачы «Амплітуда» на сайце TUT.BY

Дзмітрый Гурневіч, Павел Мажэйка — вядоўцы ток-шоў «Два на два» на тэлеканале «Белсат»

Зміцер Галко — карэспандэнт газеты «Новы час», за серыю матэрыялаў з Данбаса

Аналітыка:

Уладзімір Кавалкін — каардынатар праекта «Кошт урада», аўтар шэрагу матэрыялаў пра дзяржаўныя выдаткі (напрыклад, пра кошт сайта Следчага камітэта ці куплю «залатых» валідатараў для МІнсктранса)

Андрэй Паратнікоў — эксперт, за аналітычныя матэрыялы ў галіне нацыянальнай бяспекі і ваеннай сферы

Аляксандр Алесін — аглядальнік газеты «Беларусы і рынак», за матэрыялы ў галіне нацыянальнай бяспекі і ваеннай сферы

Юрый Дракахруст — аглядальнік «Радыё Свабода», за шэраг артыкулаў і аналітычных перадач на радыё і блогі на сайце TUT.BY

Валерый Карбалевіч — палітолаг, за шэраг артыкулаў у розных выданнях (электронных і друкаваных) і аналітычныя перадачы на «Радыё Свабода»

Сяргей Нікалюк — супрацоўнік НІСЭПД, за аналіз праз сацыялагічныя дадзеныя палітычных працэсаў Беларусі

Яўген Прэйгерман — экспертны цэнтр «Ліберальны клуб», за матэрыялы па эканамічных пытаннях і пытанняў узаемаадносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.

«Надзея»: малады палітык/актывіст года:

Віктар Янчурэвіч, Дзяніс Кобрусеў — ініцыятыва «Еўрапейская перспектыва», займаецца праблемай ўшчыльнення мікрараёнаў і знішчэння зялёных зон

Вольга Кавалькова — сябра БХД, прымала ўдзел у выбарах у Мінскі гарсавет, арганізоўвала працэс назірання за правядзеннем галасавання

Алег Корбан — каардынатар ініцыятывы «Альтэрнатыва», сфера актыўнасці: прававая дапамога студэнтам, адукацыйныя праекты, вулічныя акцыі

Сяргей Штода — уладальнік транспартнай кампаніі, які дабіваўся адмены штрафаў, што былі выстаўленыя перавозчыкам за няпоўную аплату праезду па платных дарогах Беларусі; быў затрыманы на пятнаццаць сутак пасля выхаду з сустрэчы ў Савеце міністраў.

Задума года:

KaliLaska —  дабрачынны магазін (падрабязней можна даведацца тут)

Наш хакей-2014 — тры акцыі пад сусветнае хакейнае першынство 2014 года:

  1. электронны таталітарызатар (стаўкі — хто будзе пасаджаны першым) http://totalitizator.com/
  1. салідарнасць з палітзняволенымі (фоты з хэштэгамі да чэмпіянату)
  1. медыясуправаджэнне праз адмысловы инфармацыйна-аналітычны партал openbelarus.by

Брэнд «Honar» — адзенне з нацыянальнымі матывамі на кожны дзень.

 

11 марта 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі