+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

ЛОШЫЦКІ ПАРК У МІНСКУ. Добра хоць улады прыслухаліся да адной прапановы грамадзян

Як раней распавядаў сайт “Гавары праўду”, мінскія актывісты заняліся праблемамі Лошыцкага паркe. Зрабілі шмат заўваг мясцовым уладам і прапанавалі некалькі ідэй наконт добраўпардкавання тэрыторыі парка і гістарычных будынкаў у Лошыцкім парку.

На жаль, з усіх прапаноў і заўваг, мінскія ўлады прыслухаліся толькі да адной.

— Мы звярталіся і да дэпутата Мінгарсавета, і да дэпутата Палаты прадстаўнікоў, і ў адміністрацыю горада з рознымі прапановамі і заўвагамі. Звярталі ўвагу на дрэнны стан гістарычных будынкаў у парку, на брудную раку, на незадавальняючаю працу ў галіне прадастаўлення паслуг.

Пасля сустрэч і перапісак з чыноўнікамі атрымалі маленькую перамогу — тэнісныя корты і іншыя спартыўныя пляцоўкі будуць перададзены ад “Зеленбуда” да “Цэнтра фізкультурна-аздараўленчай працы Ленінскага раёна г. Мінска” і там будзе арганізаваны пракат спартыўнага інвентара.

Гэтага мы намагаліся не адзін месяц, і нарэшце Мінгарвыканкам прыняў рашэнне, якое здаецца было навідавоку. Што тычыцца астатніх прапаноў “Гавары праўду», мы і далей будзем працаваць над гэтым пытаннем, — пракаментаваў каардынатар “Гавары праўду” па Мінску Юрый Салодкі.

zapraudu.info

3 сентября 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам