+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Лядовыя арэны і крызіс: хто каго?

Не зважаючы на крызіс, лядовыя арэны працягваюць будаваць нават у гарадах, дзе няма хакейных каманд. Але фінансаванне праграмы будуць пераглядаць.

Нягледзячы на крызісныя часы, адкрыццё лядовай арэны ў Івацэвічах за першыя тры дні прынесла шмат прыбытку. Але ўжо праз тыдзень ажыятаж спаў, людзі ходзяць толькі па выходных.

«У першыя тры дні, калі былі выходныя, мы зарабілі 24 мільёны. Зараз — як калі: у выходныя дні, канешне, больш, а ў буднія асабліва нікога няма», — распавядаюць Еўрарадыё ў івацэвіцкай арэне.

Падобную сітуацыю апісвалі Еўрарадыё і ў Бабруйску. Там лядовая арэна таксама стартанула ўдала, але потым прыбыткі знізіліся, інтарэс спаў. Цяпер такая вялікая пабудова не можа быць рэнтабельнай.

«У нас на 7 тысяч месцаў, вельмі вялікая арэна, другая пасля «Мінск-Арэны». Тут не параўнаць Івацэвічы ці іншыя арэны, дзе на тысячу або дзве тысячы гледачоў і дзе на 7 тысяч», — гавораць у бабруйскай лядовай арэне.

Атрымоўваецца, што чым меней арэна, тым меншая стратнасць. Таму яшчэ больш не зразумела, навошта Бабруйску самая вялікая лядовая пляцоўка ў краіне пасля мінскай, якая таксама не прыносіць вялікага прыбытку.

«У нас ёсць станоўчая дынаміка. Нам былі даведзеныя прагнозныя паказчыкі, я вам скажу, што мы іх пераўзыходзім. Мы ўжо можам лічыць, што новы год сустрэлі 1 лістапада, — гаворыць намеснік дырэктара «Мінск-Арэны», якая за кастрычнік запазычыла за электрычнасць у 80 разоў болей, чым зарабіла за тры дні арэна ў Івацэвічах. — Але трэба разумець, што ў такі кароткі час вялікае прадпрыемства не можа выйсці на рэнтабельнасць».

Як стала вядома Еўрарадыё, будаўніцтва асноўнай пляцоўкі — «Чыжоўка-Арэны» — спыняць не будуць. Па іншых будуць вырашаць у снежні, распавядае старшыня Федэрацыі хакея Яўген Ворсін:

«Зараз ідзе карэктыроўка інвестыцыйных праграм. Усе гэтыя пляцоўкі ўключаныя ў інвестыцыйныя праграмы да 2014 года. Зараз ідзе карэктыроўка з улікам неспрыяльнай сітуацыі. Але нам важна пабудаваць «Чыжоўка-Арэну», і яна будзе пабудаваная. Будаўніцтва ідзе паводле плану, грошы выдзяляюцца. Усё, што датычыцца абласных і раённых цэнтраў — зараз ідзе карэктыроўка з улікам вёрсткі бюджэта на наступны год. Нешта можа прыпыняць, дзе будаўніцтва не пачалося, а ідзе на стадыі архітэктурнага ўзгаднення».

Тое, што будаваць пачалі, — дабудоўваюць. У Оршы, дзе няма сваёй хакейнай каманды, арэну абяцаюць здаць у наступным годзе. Там будзе рэстаран, боўлінг і саўна. Эканамічны крызіс пакуль ніяк на хакейна-будаўнічыя планы не паўплываў.

«Згодна з графікам, хутчэй за ўсё, завершым у наступным годзе. Праблем па фінансах пакуль няма, па будаўніцтве таксама амаль няма. Ужо амаль закрыта лядовая арэна па перыметры, унутры ідуць працы», — распавялі Еўрарадыё ў Аршанскім гарвыканкаме.

Паводле плану, да 2014 года плануецца пабудаваць яшчэ 22 лядовыя палацы. Сёлета дзейнічае 30 арэн.

Еўрарадыё 

Фота: interfax.by

18 ноября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі