+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Ляўрэаты прэміі імя Навумавай: Аксана Самуйлава, Іна Рамашэўская, Зьміцер Лукашук, праект talaka.by

Кампанія «Гавары праўду» абвясьціла ляўрэатаў прэміі імя Сьвятланы Навумавай.

Лепшым у намінацыі «Журналістыка» прызнаны карэспандэнт «Эўрарадыё» Зьміцер Лукашук за інтэрвію з загадчыцай аддзелу культуры газэты «Беларусь сегодня» Вікторыяй Паповай. У тым інтэрвію Папова прызналася, што ненавідзіць беларусаў.

У «намінацыі «Палітычная аналітыка» перамагла Іна Рымашэўская, аўтарка дасьледаваньняў працы дзяржаўнай адміністрацыі ў Беларусі.

У намінацыі «Надзея: малады палітык году» прэмія дасталася каардынатару «Гавары праўду» па Магілёўскай вобласьці Аксане Самуйлавай.

«Задумай году» стаў сайт talaka.by. Гэта некамэрцыйная плятформа, якая дапамагае людзям у Беларусі рэалізоўваць сумеснымі сіламі карысныя для грамадзтва праекты.

Прэмія імя Сьвятланы Навумавай, заснаваная грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду», пакліканая стымуляваць дзейнасьць палітычных журналістаў і аналітыкаў, а таксама зьвярнуць увагу на найбольш пэрспэктыўных маладых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў.

Сьвятлана Навумава — палітоляг, доўгі час ачольвала Дэпартамэнт палітычных навук Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, была аўтарам першага падручніка па паліталёгіі для сярэдніх школ.

Пераможца ў намінацыі «Журналістыка» Зьміцер Лукашук
Пераможца ў намінацыі «Журналістыка» Зьміцер Лукашук

Пераможца ў намінацыі «Аналітыка» Іна Рамашэўская
Пераможца ў намінацыі «Аналітыка» Іна Рамашэўская

Пераможца ў намінацыі «Надзея» Аксана Самуйлава
Пераможца ў намінацыі «Надзея» Аксана Самуйлава

Галоўны прыз намінацыі «Задума году» атрымала ініцыятыва TALAKA.BY
Галоўны прыз намінацыі «Задума году» атрымала ініцыятыва TALAKA.BY

Крыніца: Радыё «Свабода»

7 марта 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі