+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Лявон Вольскі: “Утульная” атрымалася размова!

Адразу пасля анлайну Лявон Вольскі падзяліўся сваімі ўражаннямі ад размовы з Някляевым і паразважаў пра жыццё.

—  Я адчуваў сябе камфортна падчас размовы з Някляевым.   Можна, нават сказаць, утульна. Я глядзеў папярэднія анлайны з Кабанавым і Ліпковічам і магу сказаць, што яны атрымаліся досыць смелымі. Відаць, абодва зусім нічога не баяцца, кажуць адкрыта пра ўсё, аб чым думаюць. Гэта ўжо добра, калі людзі перастаюць баяцца. Мне, ў прынцыпу, не было чаго такога “на астрыё” дадаць. Аб чым гаварыць – пра сітуацыю з НРМ? Але мяне не спыталі, ды я і не стаў бы каментаваць (мне здаецца, што гэта не такая сур’ёзная для абмеркавання тэма).

А вось, што датычыць маёй грамадзянскай пазіцыі, пра яе я і так паўсюль шчыра распавядаю. Я думаю, сэнс нашай размовы з Уладзімірам Пракопавічам — дапамгчы людзям асэнсаваць праблемы існуючай рэчаіснасці. Хочаце малюначак з жыцця? Я нядаўна бачыў на вуліцы абсалютна гламурную даму (ёй трошачку за 30), “намарафечаную” да немагчымасці – яна цягнула вялікі мяшок свінінкі кілаграмаў на пяць! Гэта прыкмета часу?.. Для творчага чалавека цікавы малюнак.

— Якая тэма вам была б цікавая на будучы анлайн? Што па-вашаму важна?

— Эміграцыя. Многія пачалі задумвацца над гэтым. Нават сярод маіх знаёмых, якія ніколі і не думалі пра ад’езд. А вось задумаліся! Нармальныя, цалкам забяспечаныя і ўладкаваныя людзі, у каторых кватэры, усё ў гэтым сэнсе ў парадку – цалкам можна сказаць: сярэдні клас, а сур’ёзна пачалі абмяркоўваць ці не з’ехаць? Калі такая сітуацыя будзе прпацягвацца год-другі, то пачнуцца ад’езды.

-А матывацыя якая? Грошы?

—  Не. Душна ім. Грошы ні пры чым. Што прымусіла Міхалка адмовіцца ад канцэртаў у Беларусі? Тое, што вельмі цяжка тут дыхаецца – асабліва творчаму чалавеку. А ведзь творчасць можна разглядаць не толькі як напісанне чагосьці: вершаў ці песень. І інжынер можа творча думаць. І працоўны – у сваёй галіне. І ўсім ім тут будзе душна. Як ім жыць ва ўмовах  адміністратыўна-каманднай сістэмы? Сыходзіць у астрал? Ці што?..А калі ўлада пачынае здзяйсняць злачынствы, то ўжо зусім… Ёсць яшчэ такое выйсце: паехаць жыць у вёску. І ўжо ёсць такая тэндэнцыя ў нас (як калісьці ў Чэхіі): масавы пераезд інтылігенцыі ў вёску. З’язджаюць і практычна там жывуць. Прыязджаюць па працу ў горад, і зноў туды, дзе можна дыхаць. ..Творчай інтылігенцыі ў нас вельмі цяжка. Я вось нядаўна супрацоўнічаў з акцёрамі. Мы здымалі нізкабюджэтны тэлефільм для аднаго тэлеканала. І мяне ўразіла тое, якія ў нас выдатныя акцёры, а  гатовыя здымацца за “капейкі”! Наколькі ж трэба любіць сваю працу, каб так працаваць і не з’язджаць адсюль?!..

На развітанне Вольскі сказаў, што хату ў весцы ён ужо набыў, таму настрой у яго “задуменны”, а перамены у краіне наступяць праз год-два.

zapraudu.info

22 сентября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі