+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Любоў Кавалева: Ня дай Бог нікому апынуцца на маім мейсцы! (фота, відэа)

У чацьвер, 1 сьнежня, Любоў Кавалева, маці асуджанага на сьмяротнае пакараньне па абвінавачваньню ў тэрарызме Ўладзіслава Кавалева, падала хадайніцтва аб памілаваньні свайго сына ў Адміністрацыю презідэнта Беларусі. Аднак супрацоўнікі адміністрацыі не паведамілі, у які тэрмін яго разгледзяць. Таксама Любоў Кавалева падала ў Вярхоўны суд заяву з просьбай асабістай сустрэчы з сынам.

А 12:00 паблізу будынка адміністрацыі, што знаходзіцца ў Мінску па вуліцы Карла Маркса, 38, з боку станцыі метро “Купалаўская” сабраліся журналісты як незалежных выданьняў, так і дзяржаўнага тэлебачаньня. Тут прысутнічалі супрацоўнікі міліцыі спеціяльнага прызначэньня (МСП) на чале з намесьнікам начальніка ГУУС Менгарвыканкама Ігарам Яўсеевым. Апошні папярэдзіў карэспандэнтаў аб недапушчальнасьці фота- й відэазьемкі “на адлегласьці 500 мэтраў ад Адміністрацыі прэзідэнта” і “правядзеньня несанкцыянаваных мерапрыемстваў”.

Любоў Кавалева разам з дачкой 

Калі праз 10 мінут зьявілася Любоў Кавалева з дачкой Тацянай, Ігар Яўсееў намагаўся забараніць журнлістам браць у іх інтэр’ўю. “Вы займаеце ходнікі й перашкаджаеце людзям ісьці”, — заявіў ен, хаця мінакаў было адзін-два члавекі.

Любоў Кавалёва пасьпела зачытаць журналістам свой зварот да Аляксандра Лукашэнкі, у якім заклікае адмяніць у краіне сьмяротнае пакараньне. “Я прашу Вас памятаць, што ў гістрорыі Беларусі былі выпадкі, калі нявіннага асуджалі на растрэл і толькі праз некалькі год знаходзілі сапраўднага злачынцу”, — заўважыла яна.

“Ня дай Бог нікому апынуцца на маім мейсцы!”

Любоў Кавалёва таксама распавяла, як перажыла дзень 30 лістапада, калі ейнаму сыну вынесьлі сьмяротны прысуд. “Ня дай Бог нікому апынуцца на гэткім мейсцы! Што можа перажыць маці, калі ейнага сына, нявіннага, абвінавачваюць ў гэтак страшным злачынстве і выносяць сямяротны прысуд… Выносяць – на чым? Дзе доказы? Тое, што ў судзе зачытваў Федарцоў, – гэта ж абсалютная …!” — сказала жанчына.

Ад пачатку судовага разьбіральніцтва Любоў Кавалёва атрымала ад сына толькі два лісты й паштоўку. “Маіх жа лістоў Улад не атрымліваў, я так зразумела, што аніводнага. У кожным лісьце і я, і дачка прасілі яго адказаць на пэўнае пытаньне, каб мы ведалі, ці ён атрымлівае нашыя лісты, – і ён не адказваў”, — патлумачыла яна.

Любоў Кавалёва з моманту арышта сына бачыла яго толькі аднойчы – 9 верасьня. “Сын жыў спадзяваньнем на тое, што ў судзе нешта зьменіцца, што доказы больш пільна разгледзяць. Хаця, як мы бачылі, суд не лічыў патрэбным гэта разглядаць”, — распавяла яна.

Па словах жанчыны, да Ўладыслава Кавалёва ўжывалі псіхічны й фізічны ціск. “Канешне, яго зьбівалі, пра гэта ён і казаў увесь час. З матэрыялаў справы, якія зачытвалі адкататы, вынікае, што ён быў “добра” пабітым. І маральны ціск таксама прысутнічаў”, — дадала Любоў Кавалёва.

Пасьля абвяшчэньня сьмяротнага вырака Ўладыславу Кавалёву не дазволілі нават паразмаўляць з адвакатам. “Адвакат прасіў канвой даць хаця бы мінуту на размову. Калі ў нас ужо канвой вырашае, ці даць мажлівасьць з адвакатам сустрэцца, дык што ўжо казаць пра іншае!” — заявіла Любоў Кавалёва.

Да того ж, адвакату не дазвалялі пабачыць свайго падабароннага ані да суда, ані падчас працэсу. “І Ўлад, і адвакат неаднакротна падавалі хадайніцтва аб наведваньні. На гэта Федарцоў сказаў: “Як вырашыць канвой у перапынку”. Крымінальна-працэсуальны кодэкс быў цалкам парушаны – адвакат мае права камунікаваць з пабабаронным ў любы час без абмежаваньняў па часе”, — адзначыла маці асуджанага.

Шматлікія пацярпелыя ад выбуху ў метро 11 красавіка хацелі азнаёміцца з матэрыяламі справы, але ім не дазвалялі. Пры гэтым доступ да тых матэрыялаў мелі журналісты дзяржаўных тэлеканалаў. “Літаральна ўчора па тэлебачаньні паказалі фрагменты відэазапісу допытаў. Улад казаў на судзе, што за 15 мінут да відэазапісу да яго прыйшоў сьледчы й папярэдзіў, каб ён даваў тыя паказаньні, якія патрэбна для сьледства”, — падкрэсьліла Любоў Кавалёва.

“З Канавалавым дакладна нешта рабілі”

Яна мяркуе, што асуджаны па гэтай справе Дзьмітрый Канавалаў ніяк не адрэагаваў на прысуд, бо ў дачыненьні да яго выкарыстоўвалі нейкія прэпараты. “Гэта маё меркаваньне, што ўсё гэта было ня проста так. Нешта зь ім рабілі! Калі вас арыштоўваюць і адразу выносяць прысуд, а пры гэтым не было ані сьледства, ані суда, і жыць восем месяцаў з думкаю пра тое, што цябе чакае, – гэтага, я думаю, ня вытрымаў бы аніводны чалавек. Яны пэўна нешта ўжывалі”, — упеўненая Любоў Кавалёва.

Дзьмітрыя Канавалава яна ведала даўно. “Звычыйны быў хлопец, як і ўсе. Нічога незвычайнага ў ім ніхто не заўважаў. А цікавасьць да петардаў – хто ў дзяцінстве яе ня меў? Тым больш – у хлопца!” — мяркуе яна.

Пад ахову Любоў Кавалёву не ўзялі. “Ад мяне ахова адмовілася”, — сумна пасьміхнулася яна.

“Мне не пагражалі ані з ворганаў, ані з боку пацярпелых”, — удакладніла жанчына.

Ці адчувае нейкі ціск адвакат Ўладыслава Кавалёва, ёй не вядома. Але яна расцэньвае як пагрозу ў свой адрас словы следчага. “Калі яшчэ было сьледства, ён мне сказаў, каб я жыла спакойна, што ў мяне сям’я, дачка”, — распавяла жанчына.

Любоў Кавалева  гутарыць з журналістамі (відэа)

1 декабря 2011

Коментарии

  • валерий2 декабря 2011 #

    мне очень жаль этих парней,то что твориться в нашей стране,это беспредел полный,суды выполняют волю одного человека,и им наплюгть на судьбы людей

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета