+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

«ЛЮДЗІ СКАРДЗІЛІСЯ, ШТО ЎЛАДАМ НАПЛЯВАЦЬ НА ІХ МЕРКАВАННІ». Смаргонцаў хвалююць экалогія, дачыненні з уладамі і свабода СМІ

Адбылася чарговая паездка прадстаўнікоў Руху «За Свабоду», кампаніі «Гавары праўду», Партыі БНФ і БСДП(Г) у межах ініцыятывы «Народны рэферэндум».

У сустрэчах з рознымі людзьмі на вуліцах горада з людзьмі ўдзельнічалі Юрась Губарэвіч, Сяргей Вазняк, Алесь Дзергачоў, Ірына Вештард. Пра праблемы горада распавядалі мясцовыя прадпрымальнікі, моладзь, пенсіянеры, журналісты мясцовага незалежнага сайта, грамадскія актывісты.

У якасці асноўнай вылучалі экалагічную праблему, якая абвастрылася пасля пабудовы і запуску фабрыкі па вырабу драўляных панэляў «Кронаспан».

«Людзі скардзіліся (падобная сітуацыя назіралася і ў іншых рэгіёнах), што ўладам абсалютна напляваць на меркаванні жыхароў горада. Любыя апеляцыі да мясцовых уладаў, што вытворчасць шкодная, нясе пагрозу для здароўя, не ўспрымаюцца. Гэтая непадкантрольнасць мясцовых кіраўнікоў народу тлумачыцца тым, што ўлада не абіраецца», – адзначае намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

На думку палітыка, абавязковы ўлік меркавання грамадскасці пры прыняцці рашэння пра будаўніцтва патэнцыйна шкодных прадпрыемстваў можа стаць адной з тэмаў «Народнага рэферэндуму».

Другая важная праблема – узаемаадносіны ўладаў і мясцовага бізнесу. Адсутнічаюць заканадаўчыя рамкі, якія б рабілі гэтыя стасункі цывілізаванымі. Улады маюць магчымасць прымаць адвольныя, дыскрымінацыйныя рашэнні ў адносінах да прадпрымальнікаў, прымушаць іх выконваць неўласцівыя функцыі і задачы (паборы, упарадкаванне тэрыторыі). Прадпрымальнікі адчуваюць бяспраўнасць у дачыненні з уладамі.

Як важную праблему жыхары Смаргоні вызначалі праблему з атрыманнем незалежнай інфармацыі і грамадскім кантролем. Журналісты распавялі, што ў 2005 годзе была задушаная ўладамі мясцовая незалежная газета. Цяпер у горадзе не чуваць альтэрнатыўнай думкі, няма незалежнай пляцоўкі, дзе можна абмяркоўваць гарадскія праблемы.

Прадстаўнікі «чацвёркі» наведалі раённую бібліятэку і правялі сустрэчу з яе супрацоўнікамі і чытачамі. Размаўлялі пра тое, што найбольш цікавіць мясцовага чытача. Паводле звестак работнікаў культурнай установы, каля 3% наведнікаў мэтанакіравана шукаюць літаратуру па-беларуску. Існуе ўстойлівы попыт на беларускіх літаратараў, у прыватнасці на творы іх земляка Уладзіміра Някляева.

pyx.by

 

25 июня 2013

Теги:

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета