+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Магілеўцы пішуць да Сяргея Каваленкі лісты салідарнасці

Магілёўскія актывісты “Гавары праўду” пішуць лісты Сяргею Каваленку. Такім чынам яны хочуць падбадзёрыць і падтрымаць палітвязня.


“Акцыя ў падтрымку Сяргея Каваленкі будзе працягвацца пастаянна, — гаворыць актывістка кампаніі Аксана Закрэўская, — кожны жадаючы можа прыйсці на офіс “Гавары праўду” у Магілёве і напісаць словы падтрымкі. Са свайго боку мы прадастаўляем паштоўкі і канверты”.

“Людзі прыходзюць да нас кожны дзень. Шмат хто з іх у лістах просіць спыніць галадоўку, бо сваёй мужнасцю Сяргей ужо даказаў, што ён сапраўдны Герой, чалавек, якога немагчыма зламіць і які можа аддаць сваё жыццё за наш сапраўдны нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг”.

Нагадаем, што віцебскі актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка быў асуджанны за ўхіленне ад пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на 2 гады і 1 месяц. Да абмежавання волі ён прысуджаны за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй ёлцы ў Віцебску ўзімку 2010 года.

Ян Праўдалюбаў, zapraudu.info

16 марта 2012

Коментарии

  • нехта16 марта 2012 #

    нужно писать Сергею и просить бросить голодовку. он уже герой!!! он должен остаться в живых!

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі