+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Магілёў: «Гавары праўду» знаёміць жыхароў горада з «Грамадзянскім дагаворам»

Актывісты “Гавары праўду” у Магілёве правялі акцыю па інфармаванню насельніцтва горада аб новай ініцыятыве кампаніі пад назвай “Грамадзянскі дагавор”.


З гэтай нагоды ў жылых раёнах горада яны распаўсюдзілі некалькі сотняў улётак з тэкстам дагавора і кантактнымі рэквізітамі «Гавары праўду».

Аксана Закрэўская, адна з актывістак кампаніі, адзначае, што мэтай такой акцыі было прыцягненне ўвагі грамадскасці да новай прапановы кампаніі “Гавары праўду”.

— Справа ў тым, што не ўсе людзі сочуць за навінамі, а яшчэ большая частка з іх не мае доступа да незалежных СМІ, таму мы і правялі такую акцыю. Негледзячы на тое, што ўлёткі ўжо пазрывалі шмат дзе — да нас пачалі тэлефанаваць людзі. Адзін чалавек ужо прыйшоў да нас па кансультацыю, — кажа Аксана.

Трэба адзначыць, што актывісты і надалей будуць інфармаваць аб Грамадзянскім дагаворы магілёўцаў і папулярызоўваць яго.

Ян Праўдалюбаў, zapraudu.info

14 февраля 2012

Коментарии

  • Глас Справедливости14 февраля 2012 #

    Респект, приятно видеть, что люди работают, им не все равно. Так держать!

  • Кирилл14 февраля 2012 #

    Надо информировать народ, полностью согласен. Пусть знают кто может помочъ в их проблемах.

  • Народный контроль14 февраля 2012 #

    Главное, чтобы люди не боялись обратится за помощью. Я вот подписала Гражданский договор и всем советую, хватит сидеть по норам, пора высказать своё мнение, свою гражданскую позицию.

  • Дементор15 февраля 2012 #

    Я тоже подписал гражданский договор!=)

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета