+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Магілёўцы нагадалі пра пераслед Алеся Бяляцкага

У час судовага пасяджэння актывісты «Гавары праўду» зладзілі ўлётачную акцыю ў раёне пр-та Міра.

Змест лістовак быў такі: адказнасць за палітычных зняволеных кладзецца не толькі на чыноўнікаў. Абыякавасць да лёсу дэмакратычных актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў і палітыкаў – гэта абыякавасць да будучыні нашай Радзімы. Алесь Бяляцкі – праваабаронца, які пацярпеў за сваю дзейнасць. Не будзь абыякавым!

– Нажаль, людзям трэба нагадваць пра тое, што ў нашай краіне ёсць палітвязні, – гаворыць удзельнік акцыі Яраслаў Марцьянаў. – Калі ты змагаешся за дэмакратычныя каштоўнасці, абараняеш правы чалавека, то можаш апынуцца за кратамі – ад гэтага не абаронены ніводны чалавек. Нашы людзі не заўсёды цікавяцца палітыкай, бо ў нас яна як з’ява публічная папросту адсутнічае. Таму мы вось такім альтэрнатыўным шляхам, праз улётачную акцыю, нагадваем грамадству пра існуючую праблему з палітвязнямі. Алесь Бяляцкі адзін з іх.

Ян Праўдалюбаў

Контакты «Говори правду» в Могилеве:

скайп — selain1

icq 442546519

s.laputsin@zapraudu.info

+375-29-134-93-52 Лапутин Сергей

+375-29-744-24-58 Закревская Оксана

+375-222-25-71-94 факс

3 ноября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам