+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Магілёўская актывістка “Гавары праўду” патрапіла на прыём да парламентарыя

Таццяна Буланава хацела дазнацца аб тым, што карыснага зрабіў дэпутат беларускага парламента Уладзімір Васіленка (Магілёўская-Ленінская выбарчая акруга № 84) за чатыры гады сваёй працы, і ці збіраецца ён зноўку балатавацца.

– Аб тым, што будзе ладзіць прыём грамадзянаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Васіленка, я даведалася з газеты “Магілёўскія ведамасці” і вырашыла скарыстацца такой магчымасцю.

Я жыву ў вялікім мікрараёне “Саломінка”, дзе няма нармальных дарог – усе яны разбітыя. Мясцовыя ўлады не звяртаюць на гэтую праблему ніякай ўвагі, таму я вырашыла папытаць у “народнага” абранніка, як ён можа паўплываць на вырашэнне гэтага пытання, – гаворыць актывістка “Гавары праўду” Таццяна Буланава.

Дзяўчына адзначае, што дэпутат спрабаваў розным шляхам выкруціцца і апраўдацца за бяздзейнасць камунальнікаў і чыноўнікаў. Маўляў, што няма сродкаў на тое, каб вырашыць гэтае пытанне комплексна і адрамантаваць адразу ўсе дарогі. Ён штораз перанакіроўваў Таццяну да розных чыноўнікаў з Адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва.

– Я прасіла даць яго справаздачу сваёй дзейнасці за чатыры гады працы, аднак ён гэтага зрабіць так і не здолеў. Сказаў, што ў бліжэйшы час, у сувязі з маёй просьбай, выкладзе інфармацыю на адным з сайтаў горада. Верагодна, гэта будзе сайт Магілёўскага гарвыканкама. Аб гэтым будзе дадаткова паведамлена ў газеце “Магілёўскія ведамасці”, – кажа актывістка “Гавары праўду”.

На пытанне, ці збіраецца зноўку балатавацца ў дэпутаты, Уладзімір Васіленка адказаў, што такі намер у яго ёсць, і абгрунтаваў гэта прадуктыўнай працай у парламенце. Аднак аб гэтай працы і аб тым, што зрабіў ён карыстанага для сваіх выбаршчыкаў, прыходзіцца пакуль толькі гадаць.

Ян Праўдалюбаў, zapraudu.info

17 апреля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі