+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Магілёўскі актыў распачаў улётачныя акцыі

Усяго ж па гораду ўжо распаўсюджана каля 15 тысяч друкаванай прадукцыі ў межах распачатай кампаніі “Зратуем Беларусь!”.

Як адзначае сябра аргкамітэта па стварэньню грамадзкага аб’яднання “Гавары праўду!” у Магілёве Сяргей Лапуцін, праз гэтыя ўлётачныя акцыі актывісты хочуць нагадаць людзям пра сябе і паказаць што кампанія зноўку ў абойме і пачынае дзейнічаць на іх карысць.

“У той час, калі мясцовая ўлада бяздзейнічае ў вырашэньні шэрагу разнастайных актуальных для жыхароў горада пытаньняў – мы прапаноўваем людзям сваю падтрымку і юрыдычную дапамогу, — гаворыць Сяргей Лапуцін, — ва ўлётках пазначаны кантактныя тэлефоны, па якіх можна звяртацца да нас з рознымі пытаннямі”.

“Акрамя гэтага можна задаць пытанне нашаму лідару Ўладзіміру Някляеву, а таксама пры жаданьні далучыцца да мясцовай кампаніі”, — працягвае Сяргей.

Трэба адзначыць, што новая кампанія “Зратуем Беларусь!”, распачатая актывістамі “Гавары праўду!”, з’яўляецца лагічным працягам усіх папярэдніх спраў кампаніі. Ініцыятары хочуць сабраць як мага больш пытанняў і подпісаў за новыя законы, а таксама адкрыць у рэгіёнах шэраг грамадскіх прыёмных.

Праз такога кшталту акцыі актывісты плануюць выявіць калектыўныя думкі народа і сфармаваць парадак дня для ўлады, каб яны адказалі народу на нязручныя пытанні.

“Зратуем Беларусь!” – гэта комплекс прапановаў накіраваных на тое, каб захаваць краіну і праз змены вывесці яе на новы ўзровень развіцця.

Ян Праўдалюбаў

30 августа 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі