+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Магілёўскія актывісты “Гавары праўду!” хочуць вярнуць студэнтам льготы на праезд

З гэтай нагоды яны распачалі збор подпісаў, якія плануюць выслаць старшыні Маггарвыканкама і старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

Ініцыятар збору подпісаў Аляксей Паўлоўскі лічыць, што вярнуць льготы на праезд у грамадскім транспарце неабходна не толькі мінскім студэнтам, аднак і магілёўскім.

— Зараз у магілёўскіх студэнтаў вельмі цяжкае матэрыяльнае становішча. Яно выклікана неймаверным ростам цэнаў. Мінскі гарсавет вярнуў льготы студэнтам, а наш гарвыканкам чамусці аб нечым яшчэ думае. Атрымліваецца, што магілёўскія студэнты падвяргаюцца свайго кшталту дыскрымінацыі. Чаму яны павінны плаціць за праезд, а мінскія студэнты мусяць ездзіць бясплатна?, — задаецца пытаннем Аляксей.

Трэба адзначыць, што на дадзены момант пад ініцыятывай падпісалася больш за 200 магілёўцаў.

Ян Праўдалюбаў, zapraudu.info

21 сентября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ