+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Магілёўскія дэмакраты абмеркавалі магчымасць супрацоўніцтва на мясцовых выбарах

25 красавіка па ініцыятыве актывістаў «Гавары праўду» адбыўся круглы стол, на якім лідара мясцовых палітычных партый і арганізацый выказалі свае думкі наконт надыходзячай выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2014 года.

На круглым стале прысутнічалі мясцовыя актывісты «Гавары праўду», а таксама лідары Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), Беларускага народнага фронту, Свабоднага прафсаюзу Беларускага, «Руху за Свабоду» і прадстаўнікі аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Прысутныя ад імя сваіх структур выказалі пазіцыі партый наконт удзелу ў выбарчай кампаніі. Адназначна пра свой удзел у выбарах заявілі прадстаўнікі «Гавары праўду», БСДП і БНФ. Астатнія абяцалі вызначыцца са сваёй пазіцыяй у бліжэйшы час.

«Наша сустрэча была плённай і прадуктыўнай. Гучалі розныя думкі датычна формаў удзелу ў надыходзячых выбарах. Мы вырашылі яшчэ раз сустрэцца ў больш шырокім складзе — запрасіць на сустрэчу лідараў Аб’яднанай Грамадзянскай партыі і Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», якія не здолелі прысутнічаць на гэтым круглым стале і больш канкрэтна падумаць аб каардынацыі супольных дзеянняў падчас выбараў, а таксама магчымасці выступіць на іх адзінай сілай», — гаворыць лідар магілёўскіх актывістаў кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Лапуцін.

«Аб’ядноўвацца дэмакратычным сілам, каб выступіць адзіным фронтам на мясцовых выбарах проста неабходна. Зараз ні адна мясцовая партыя, ці арганізацыя, якая называе сябе дэмакратычнай, не маюць столькі кандыдатаў у дэпутаты, каб закрыць усе 40 выбарчых участкаў у гарсавет і 20 у  аблсавет. Толькі аб’яднаўшыся, мы можам дабіцца лепшай каардынацыі і ўзаемадапамогі на выбарах, а таксама выставіць сваіх лепшых кандыдатаў у дэпутаты», — гаворыць лідар Магілёўскіх сацыял-дэмакратаў Ігар Барысаў.

Варта дадаць, што магілёўскія дэмакраты дамовіліся правесці сваю наступную сустрэчу ў пачатку чэрвеня, калі будуць вядомы змены ў выбарчым кодэксе, якія будуць разглядацца дэпутатамі парламента ў бліжэйшы час.

Ян Праўдалюбаў, zapraudu.info

26 апреля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета