+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Магілёўскія дэпутаты ігнаруюць ініцыятыву “Гавары праўду”!

Дэпутаты магілёўскага гарсавета не падпісваюцца пад ініцыятывай  актывістаў кампаніі “Гавары праўду”! за публічнае дэклараванне даходаў дэпутатаў і дзяржслужбоўцаў.

Акрамя гэтага, “народныя абраннікі” не ставяць свае подпісы пад ініцыятывай аб прыватызацыі буйных беларускіх прадпрыемстваў з дазволу народа праз рэферэндум.

Адна з ініцыятараў кампаніі па збору подпісаў Аксана Закрэўская адзначае, што патрапіць на прыём да магілёўскіх дэпутатаў увогулле вельмі складана:

– У большасці дэпутатаў графік прыёма грамадзян раз на тыдзень. Акрамя гэтага, графік не ўлічвае таго, што яны ездзюць у камандзіроўкі і ходзяць у адпачынак. Так, старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Фёдар Міхеенка лічыць, што дэпутаты і так дэкларуюць свае даходы, таму пад такой ініцыятывай ён падпісвацца не будзе. У пытанні прыватызацыі прадпрыемстваў спадар Міхеенка не хоча ставіць подпіс, бо, на яго думку, можа існаваць нейкі ўжо прыняты закон, рэгулюючы дадзенае пытанне.

Актывістка гаворыць, што дэпутат Васіль Міхневіч таксама адмовіўся падпісвацца пад такога кшталту ініцыятывамі. Сказаў, што яму трэба час, каб падумаць.

– Дэпутат Віктар Тоесцеў, які працуе намеснікам галоўнага лекара па медыцынскай частцы ў Магілёўскім абласным дыягнастычным цэнтры, адзначыў, што частка рацыянальнага ва ўсім гэтым ёсць, аднак як і яго папярэднікі адмовіўся ставіць свій подпіс, – гаворыць актывістка Крысціна.

Аксана Закрэўская адзначае, што спробы атрымаць подпісы дэпутатаў пад ініцыятывамі актывістаў будуць працягвацца:

– Пасля першых кантактаў з нашымі мясцовы дэпутатамі склалася ўражанне, што яны не хочуць паказваць свае прыбыткі, а таксама выступаюць за тое, каб беларускія прадпрыемствы прыватызавался ўрадам без дазволу народа. Такія пазіцыі дэпутатаў у гэтых пытаннях далёка не ствараюць ім станоўчага іміджа ў вачах людзей, якія зробяць аб іх пазіцыях адпаведныя высновы.

Ян Праўдалюбаў, zapraudu.info

16 сентября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі