+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

А. Дзмітрыеў: Рэзкіх дзеянняў і рухаў у бок Еўропы не чакаецца

736E0381-52C2-43EF-B030-43A74A5EEF4F_w640_r1_cx56_cy12_cw44_s

На 22 ліпеня ў Брусэлі заплянавана сустрэча міністраў замежных спраў краін, якія ўваходзяць у праграму Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства». Беларусь на сустрэчы прадстаўляе міністар Уладзімер Макей. Паводле прэсавай службы МЗС, Уладзімер Макей мяркуе выступіць на пленарнай міністэрскай сустрэчы і выкласьці на ёй падыходы Беларусі да далейшага разьвіцьця «Ўсходняга партнэрства».

«На сёньня не выглядае, што афіцыйны Менск гатовы да нейкіх рэзкіх дзеяньняў і рухаў у бок Эўропы, — канстатуе намесьнік кіраўніка грамадзянскай кампаніі „Гавары праўду“ Андрэй Дзьмітрыеў. — Зь іншага боку, хоць і нязначны, але дыялёг з Брусэлем узнавіўся».

Дзмітрыеў адзначыў, што «гэты візыт Макея ў Брусэль дадасьць дыялёгу, мабыць, больш выразнасьці. Яшчэ раз Брусэль згадае, што палітычныя вязьні павінны быць вызваленыя. Макей на гэта яшчэ раз скажа, што гэта ўнутраная справа Рэспублікі Беларусь.

Хоць з таго, што адбываецца цяпер ва Ўкраіне, мне падаецца, што і Захад у значна большай ступені гатовы да кампраміснага дыялёгу зь Беларусьсю, і беларуская ўлада магла б скарыстацца гэтым і сапраўды зрабіць нашу незалежнасьць, наш сувэрэнітэт хоць крыху больш абароненым. Праз тое, што мы будзем базавацца не на адным толькі саюзьніку, а сапраўды на шматвэктарнай палітыцы».

 «Радыё Свабода»

22 июля 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі