+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Маленькая перамога берасцейцаў

Тратуарныя сцяжынкі паміж пад’ездамі нумар 5 і 6 дома нумар 28 па вуліцы Валгаградскай у Берасці будуць адрамантаваныя. Такі адказ ад Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта атрымалі берасцейскія актывісты кампаніі “Гавары праўду”.

Адказ стаў рэакцыя на скаргу на інфармацыю, які даў Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Ігар Маслоўскі адзначыў, што ў Берасці працягваецца кампанія па ўпарадкаванні тэрыторыі пры двары:

Дзіцячая пляцоўка прыведзена ў належны стан. Мы гэта адзначалі. Была зроблена добрая праца. Але ж рамонт пад’язных дарог і тратуара каля дома быў выкананы. Мы працягваем нашу кампанію па ўпарадкаванні дваровых тэрыторый. І такі адказ будзем лічыць маленькай сумеснай перамогай кампаніі «Гавары праўду» і жыхароў дома № 28.

У ліпені гэтага года дзякуючы збору подпісаў актывістамі разам з жыхарамі дома была ўсталяваная пасля звароту да мясцовых уладаў дзіцячая пляцоўка. Прадстаўнікі “Гавары праўду” ўпэўненыя, што такія малыя перамогі ў змаганні за свае правы могуць дапамагчы дасягненню вялікіх мэтаў.

Беларускае Радыё Рацыя

30 сентября 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам