+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Марэк Мігальскі заклікае спыніць катаванні Дашкевіча

У сувязі з чарговым судом над лідэрам МФ Зміцерам Дашкевічам д-р Мігальскі звярнуўся да старшыні Еўрапейскага Парламента Марціна Шульца, прадстаўніка ЕС на Беларусі Майры Мора, а таксама да міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага.

Мігальскі падкрэсліў, што вырак суду ёсць чарговай спробай націску на Дашкевіча, а таксама звярнуў увагу на той факт, што апазіцыянер неаднойчы трапляў пад пераслед з боку адміністрацыі калоніяў, а большасць свайго тэрміну адбываў у карцарах ды ізалятарах.

Еўрапейскі пасол адзначыў, што беларускія ўлады працягваюць пераслед і націск на палітвязняў і заклікаў да ўмяшальніцтва ў справу пераследу Зміцера Дашкевіча.
Дадаткова д-р Мігальскі звярнуўся да Майры Моры з заклікам адведаць Зміцера ў турме і прыгледзецца да варункаў, у якіх утрымліваецца лідэр Маладога Фронту, як да яго ставіцца турэмная адміністрацыя, а таксама праверыць ягоны стан здароўя і самаадчуванне.

Еўрапейскі пасол таксама звярнуўся да Генеральнага Пракурора РБ. Пасол падкрэсліў, што ацэньвае дзеянні адміністрацыі калоніі № 20 у Мазыры як ціск на апазіцыянера, прыклад катаванняў і гвалту, а чарговы вырак, абцяжарваючы варункі адбывання тэрміну, як спосаб ізаляцыі. Д-р Мігальскі заклікаў неадкладна спыніць ціск на Дашкевіча, а таксама забяспечыць годныя варункі для адбывання тэрміну.

Поўны тэкст тут:
http://www.2free.eu/pl/news/dr-migalski-interweniuje-w-sprawie-zaostrzenia-warunkow-odbywania-kary-dla-daszkiewicza

Крыніца: mfront.net

5 ноября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета