+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Марына Адамовіч: Статкевіча чакае яшчэ адзін суд

Суд павінен вырашыць, ці пераводзіць палітвязьня ў крытую турму. Сам Статкевіч лічыць, што яго перавядуць у «крытку».

Адамовіч паведаміла, што «рэгістрацыя шлюбу доўжылася літаральна хвіліну». Яна прызналася, што была вельмі шчасьлівая абняць Міколу праз год.

Са словаў жонкі, Статкевіч выглядае бадзёра. Перадаваў усім прывітаньні і выбачаўся, што ня мае магчымасьці адказваць на ўсе лісты.

Статкевіч таксама заявіў, што разгон Плошчы засьведчыў — сёньняшняя мадэль эканомікі непрыдатная і яе чакае каляпс.

20 сьнежня ў Шклоўскай папраўчай калёніі № 17 пабраліся шлюбам былы кандыдат на прэзыдэнта, палітзьняволены Мікола Статкевіч і яго даўняя сяброўка Марына Адамовіч.

Па рэгістрацыі шлюбу Адамовіч дазволілі правесьці разам са зьняволеным мужам амаль суткі за кратамі. Паводле заканадаўства, маладыя меліся быць разам трое сутак.

Ад 16 сьнежня Мікалай Статкевіч утрымліваецца ў памяшканьні камэрнага тыпу. Судовая камісія прызнала яго злосным парушальнікам рэжыму.

Былы кандыдат на прэзыдэнта асуджаны на шэсьць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году.

Радыё Свабода

21 декабря 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета