+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Мерачоўшчына: “Hanno 1746…”

Студзёным лютаўскім днём 1746 году ў невялікім фальварку Мерачоўшчына, што каля Косава, ў сям’і палкоўніка ВКЛ Людвіка з роду Касцюшкаў гербу “РОХ”, нарадзіўся сын. Згодна з традыцыяй, на восьмы дзень дзіця было ахрышчана ў мясцовым касьцёле пад імём Андрэй Тадэвуш Банавентура… Наўрад ці хто з родных тады, пад час хросту, ды і пазней, маглі сабе ўявіць, кім стане гэты хлопчык.

Зрэшты, як і мы самі. Абапіраючыся на шматлікія дакументы, меркаванні гісторыкаў, разбіраючы зямны шлях на шматлікія перыяды (“літоўскі”, “варшаўскі”, “амерыканскі”, “французкі”), даследчык разглядае біяграфію чалавека толькі ў кантэксце “гістарычнай асобы” і толькі згодна з фактамі ды гістарычнымі ўмовамі таго ці іншага часу. Пішуцца манаграфіі, абараняюцца дысертацыі, выдаюцца кнігі… І ва ўсіх гэтых мастацкіх ці навуковых вымогах імя Андрэя Тадэвуша Касцюшкі фігуруе менавіта як “гістарычная постаць”. І сапраўды, бо мы ўжо ніколі не даведаемся, якім ён быў як Чалавек.

А Чалавек, як вядома, пачынаецца з вытокаў, з таго месца, якое нават “грамадзянін усяго свету” будзе заўсёды насіць у сваім сэрцы пад кодавай назвай “малая Радзіма”. Можа, менавіта таму нацыянальны герой трох дзяржаў, некалі ўдакладніў, што “нарадзіўся я ліцьвінам”. Адтуль і пачнем. Туды сёння і накіроўваюся.

“Банавентура!”

Еду па заснежаным лесе. За акном машыны мароз прыкладна мінус 25 градусаў. Паўтары гадзіны ад Берасьця, і вока выхоплівае вежы палацу Пуслоўскіх. Аднак, калі нарадзіўся герой, яго яшчэ не было нават ў праэкце. Не было яго і пад час самаго паўстання.

Мы крыху спазніліся. Прыкладна два дзесяткі маіх калег па кампаніі “Гавары праўду” чакаюць нашую машыну. Сустракае нас Андрэй Дзмітрыеў са словамі: “Вы замарозіць нас вырашылі?”

Пасля ўскладання кветак і фота на памяць мы накіроўваемся да палацу. Узняўшыся па прыступках, раблю некалькі здымкаў. Чуюцца жарты калег – усё ж такі свята.


Прыкладна ў гадзіну завіталі да кавярні “У пана Тадэвуша”, дзе ўжо лунае пах смачных страў. Святочны абед пачаўся з тосту “Банавентура!”. Вось як каментуе гэты тост Андрэй Дзмітрыеў:

– Хацелася б адзначыць, што я вельмі ўдзячны за гэтую акцыю, якую зладзілі мясцовыя актывісты «Гавары праўду» у гонар 266-годдзя Тадэвуша Касцюшкі. А Банавентура (адно з імёнаў героя), як я даведаўся ў сеціве, азначае – ідучый на рызыку. І гэта тое, што мы рабілі і будзем рабіць увесь наступны год. Безумоўна, рызыка павінна быць суразмерна, рызыкаваць патрэбна дзеля людзей. Прыклад, які падае нам Касцюшка, узгадвае, што рызыкаваць трэба не дзеля сабя, не дзеля асабістай карысці, рызыкаваць патрэбна дзеля свайго народу, і тады твае думкі будуць жыць у памяці народа вякамі. Тое, што мы сёння памятаем і святкуем гэтую дату, тое, што мы знаходзімся тут, яскрава сведцыць, што ўсё, што зрабіў Касцюшка, што зрабілі іншыя змагары за свабоду Беларусі, яны рабілі нездарма. Беларусь існуе, хай ня ўсё нам у ёй падабаецца, але ж самае галоўнае – гэта тое, што Беларусь ёсць, і мы можам думаць аб тым, каб яе змяніць у лепшы бок. І сёння нават не павінна стаяць пытання, што Беларусь можа ўвайсці ў склад іншай дзяржавы. Незалежнасць – самае вялікае дасягненне, і за гэта мы абавязаны сказаць дзякуй таксама і Тадэвушу Косцюшке, у доме якога мы зараз знаходзімся.

Што тут дадаць? Хіба, можа тое, што гэты тост быў падтрыманы ўсімі прысутнымі, і такім чынам, у кампаніі “Гавары праўду” з’явілася новая традыцыя.

Што ж, Банавентура, панове!!!

Прамова Андрэя Дзмітрыева

Аляксандр Ахмач, zapraudu.info

6 февраля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі