+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Мікалай Статкевіч дадатна ставіцца да ідэі «Народнага рэферэндуму»

6 чэрвеня бялыніцкія актывісты “Гавары праўду” атрымалі паштоўку ад беларускага палітвязня Мікалая Статкевіча.

У паштоўцы, якую Мікалай Статкевіч адаслаў з магілёўскай турмы № 4 29 траўня, палітвязень дзякуе актывістаў за лісты падтрымкі і піша пра тое, што яму “вельмі цікава азнаёміцца з Вашымі ацэнкамі сітуацыі, з Вашымі поглядамі на тое, што адбываецца ў краіне і Вашым рэгіёне. Безумоўна, я атрымліваю недзяржаўную прэсу. Але мы ведаем, у якіх умовах яна працуе. Таму, на жаль, не ўсё яна можа пісаць. Інтэрнэту тут няма. Тым больш важная і цікавая любая дадатковая інфармацыя”.

Таксама Мікалай Статкевіч у лісце выказвае ў цэлым дадатнае стаўленне да ініцыятывы з “народным рэферэндумам”.

“Наконт ініцыятывы з “народным рэферэндумам”. Практычны эфект ад яе не будзе значны. Але любое дзеянне, што не шкодзіць, ідзе на карысць. Хоць актыў крыху “паварушыцца”. Праўда, засмучае тое, што гэта ініцыятыва відавочна не з’яўляецца часткай нейкага плана перамогі”.

Па словах бялыніцкіх актывістаў “Гавары праўду”, яны працягнуць рэгулярна накіроўваць лісты падтрымкі беларускім палітвязням, паведамляючы ім рэгіянальныя навіны і падзеі.

Богдан Іваноў, zapraudu.info

6 июня 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам