+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Микашевичи: нападение на политика кампании «Говори правду»

Инцидент произошел  в ночь с 23-го на 24 марта. Обстоятельства Виталий Калиновский описывает на своей странице в социальной сети Фейсбук:

Пасля таго, як выбарчая камісія вучастка №54 выважыла пратаколы падлікаў білютеняў галасавання, я сфатаграфаваў іх і пайшоў да хаты. Але раптоўна мяне спынілі двое п’яных, якія сталі дапытывацца, ці не назіральнік я. Што яны за Лукашэнку, і яны ненавідзяць назіральнікаў з заходу. Я адказаў, што з’яўляюсь кандыдатам у дэпутаты і назваў сваё імя.

Гэтыя п’яныя сталі мяне называць ЦэРУшнікам, полякам і украінцам. Патрабавалі сказаць ім, дзе я жыву. Казалі каб я ўбіраўся на Майдан з Беларусі. Яны не паверылі, што я з Мікашэвічэй. Пыталі, ці не з Польшчы я прыехў дзеля удзельнічання ў выбарах. Сталі правакаваць мяне на бойку, піхаючы грудзямі. Яны сталі клікаць з усіх бакоў такіх жа п’яных людзей, як і яны. Казалі ім, што я прыехаў з Амерыкі, каб скінуць іхнега бацьку Лукашэнка. 

Я разважаў, ці мне ўступіць у бойку, ці выклікаць міліцыю. Вырашыў усёткі выклікаць. Праз пяць хвілін міліцыя пад’ехала. Нас усіх завязлі на ўчастак. Там міліцыя вымушана ужыць спецсродкі супраць гэтых двух п’янчукоў. У тым ліку і «пярцоўку» -перачны газ і наручнікі.

На другі дзень я даведаўся аб імёнах тых, хто мяне правакаваў. Гэта Андруш Уладзімір Сямёнавіч 1985 г.н. і Кулакевіч Мікалай Канстанцінавіч, 1981 г.н. Яны парушылі адміністратыўны кодэкс РБ у часткі «мелкае хуліганства» і атрымалі штраф па дзьве базавыя велічыні кожны.

www.zapraudu.info

25 марта 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета