+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Мiкашэвiчскi назiральнiк аспрэчвае выдаленне яго з участка

Назіральнік на Мікашэвіцкім выбарчым участку №54 Алег Стахаевіч лічыць, што яму не далі прысутнічаць у час падліку галасоў — незаконна і беспрычынна.

У 19.20 да яго падыйшла старшыня камісіі Наталля Марачкоўская і сакратар камісіі Маргарыта Сераокая. Яны зачыталі адразу два рашэнні. Адно — з заўвагай, другое – з выдаленнем з участка, кажа Алег Стахаевіч:

— Гэта робіцца з адной мэтай, па прычыне таго, што погляды ў мяне незалежныя, дэмакратычныя, накіраваныя ў бок дабра, сумленнасці, прыстойнасці, шчырасці, а нашая ўлада на жаль далёкая ад гэтых каштоўнасцяў. Усё было скіравана на тое, каб мяне прыбраць, каб я не мог паўплываць на нейкія рашэнні, фальсіфікацыі падчас падліку галасоў.

Алег Стахаевіч рыхтуе паўторны электронны зварот у Цэнтральную выбарчую камісію і Генеральную пракуратуру.

Беларускае Радыё Рацыя

25 марта 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ