+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Мікашэвічы: праблемы жыхароў не вырашаюцца

Жыхары дома №10 па вуліцы Першамайскай у Мікашэвічах, што на Берасцейшчыне, звярнуліся са старымі і новымі жыллёва-камунальнымі праблемамі да гарадскіх уладаў. Асноўныя праблемы — старыя небяспечныя дрэвы побач з домам і цякушчыя трубы у падвале:

thumbs_P8200381thumbs_P8200388

Паводле актывіста кампаніі “Гавары праўду” Леаніда Дубаносава, людзі абураны абыякавым стаўленнем да сваіх абавязкаў з боку камунальных службаў:

—  Людзі напісалі зварот, каб абрэзаць дрэвы вакол дома, таму што дрэвы за столькі год ужо такія выраслі, што амаль да ўзроўню пяціпавярховага дома. Калі вецер, то яны аж ламаюцца, святло ў вокны не трапляе. Па падвалах, каб цалкам зрабіць, бо там усё цячэ. Чалавек звярнуўся, яму адказ прыйшоў, што ў  красавіку 2014 года швы заладзяць, а іх не заладзілі. Чалавек, які заладжвае швы, зламаў руку, таму ён не можа заладзіць. Што ў нас толькі адзін чалавек атрымліваецца на ўсе Мікашэвічы ці што?

Подпісы грамадзян пад зваротам:

thumbs_9871thumbs_9872

Крыніца: «Беларускае Радыё Рацыя»

22 августа 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі