+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Міліцыя замінае правядзенню мерапрыемстваў на Крапівенскім полі, дзе адбылася Аршанская бітва

Традыцыйнага фэсту беларускай аўтарскай песні на Крапівенскім полі пад Оршай — месцы знакамітай Аршанскай бітвы — сёлета не адбылося.

Прычынай таму рэгулярныя акцыі мясцовай міліцыі, якая апошнім часам на гадавіну свята ачэплівае тэрыторыю і затрымлівае ўдзельнікаў імпрэзаў.

Разам з тым, на Крапівенскае поле самастойна прыехала некалькі дзясяткаў чалавек, сярод якіх можна было заўважыць кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад кампаніі “Гавары праўду” Канстанціна Анташкевіча, мастака Алеся Пушкіна, барда Андрэя Мельнікава.

Прысутныя ўсклалі кветкі да помніку загінуўшым змагарам за свабоду сваёй Айчыны. Прагучалі выступы і вершы.

За прысутнымі традыцыйна назіралі супрацоўнікі Аршанскага РАУС, сярод якіх былі трое падпалкоўнікаў, аднак перашкодаў удзельнікам акцыі яны не чынілі.

11 сентября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета