+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Мілінкевіч, Някляеў і Янукевіч падказалі Еўропе незвычайны ход

Сёння тры вядучыя палітычныя структуры Беларусі прынялі важную заяву. Сярод іншага яе ўнікальнасць у тым, што найбуйнейшыя арганізацыі аб’ядноўваюцца не пад лозунгам “супраць Лукашэнкі”, а выступаюць “за беларусаў”, прапануюць Еўропе новы варыянт рашэння старой праблемы

“Больш Еўропы для Беларусі”

Сумесная заява лідэраў дэмакратычных сілаў

Рух “За Свабоду”, Грамадзянская кампанія «Гавары праўду» і Партыя БНФ лічаць неабходным аб’яднаць намаганні для абароны і прасоўвання інтарэсаў грамадзянаў Беларусі і ўмацавання суверэнітэту краіны.

Мы ўпэўненыя, што толькі вяртанне да паўнавартаснага дыялогу і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам істотна пашырыць магчымасці нашай краіны і грамадства для мадэрнізацыі і пабудовы дэмакратычнага ладу.

Мы зыходзім з таго, што паўнавартасны дыялог магчымы толькі пасля вызвалення палітычных вязьняў, уключаючы спыненне дзеяння судовых рашэнняў у дачыненні да ўмоўна асуджаных і асуджаных з адтэрміноўкай выканання прысуду.

У той жа час, мы лічым, што для ўмацавання стабільнасці ў рэгіёне і незалежнасці нашай краіны Еўрапейскі Саюз ужо цяпер можа распачаць шэраг крокаў, якія адначасова будуць спрыяць большай адкрытасці беларускага грамадства і правядзенню неадкладных эканамічных рэформаў.

Мы заклікаем ЕС у аднабаковым парадку:

1. Максімальна спрасціць візавы рэжым для грамадзян Беларусі, зыходзячы з магчымасцяў, якія дае Візавы кодэкс ЕС, з далейшым поўным скасаваннем консульскага збору за выдачу шэнгенскіх візаў;
2. Выявіць ініцыятыву і пачаць практычную рэалізацыю ў дачыненні да грамадзян Беларусі ўмоваў пагаднення аб малым памежным руху з Беларуссю ў 50км зоне на мяжы з Польшчай і Літвой;
3. Спрасціць для малога і сярэдняга бізнесу правілы стварэння і функцыянавання ў ЕС сумесных беларуска-еўрапейскіх прадпрыемстваў;
4. Пашырыць магчымасці для беларусаў атрымліваць еўрапейскую адукацыю, у тым ліку шляхам поўнафарматнага доступу беларускіх студэнтаў да ўдзелу ў праграме ERASMUS, павелічэння квотаў для беларусаў на бакалаўрскіх і магістарскіх праграмах еўрапейскіх універсітэтаў; прафесійных стажыровак у дзяржаўных структурах краінаў Еўрасаюза, НДА і фабрыках думкі; пашырэння даследчых праграмаў, накіраваных на вывучэнне Беларусі, а таксама істотнага пашырэння праграмаў абмену для прадстаўнікоў бізнесу, дзяржаўных структур, навуковых арганізацый, грамадзянскага і палітычнага сектараў.
5. Пашырыць падтрымку арганізацый грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў, якія працуюць ўнутры Беларусі.

Мы прапануем, у выпадку выканання ўрадам Беларусі раней адзначаных умоваў і аднаўлення паўнавартаснага дыялогу з ЕС, вярнуцца да перамоваў з афіцыйным Мінскам у межах «Сумеснага часовага плану» (кансультацыі былі распачатыя восенню 2010 года), што будзе спрыяць мадэрнізацыі і лібералізацыі Беларусі .

Мы падтрымаем любыя дзеянні, якія будуць адпавядаць прынцыпу — «больш Еўропы для Беларусі і беларусаў».

Мы заклікаем Еўрапейскі Саюз:

— Спрыяць набліжэнню Беларусі да еўрапейскіх стандартаў у розных галінах, кіруючыся жаданнямі яе грамадзянаў і нягледзячы на супрацьдзеянне ўладнай эліты;
— Не гуляць па правілах, устаноўленых беларускімі ўладамі, не чакаць рашэнняў беларускіх уладаў там, дзе ЕС можа прымаць уласныя рашэнні.
Мы ўсімі сіламі падтрымліваем ініцыятыву «Еўрапейскі Дыялог аб мадэрнізацыі» з беларускім грамадствам і заклікаем улады Беларусі неадкладна далучыцца да яе рэалізацыі.

Заклікаем дэмакратычную супольнасць Беларусі ўсяляк спрыяць здзяйсненню Еўрапейскім Саюзам салідарных дзеянняў, якія спрыяюць правядзенню дэмакратычных і рынкавых рэформаў у Беларусі і садзейнічаюць руху краіны да еўрапейскіх стандартаў.

Аляксандр Мілінкевіч, лідэр руху «За Свабоду»
Уладзімір Някляеў, лідэр кампаніі «Гавары праўду»
Аляксей Янукевіч, лідэр Партыі БНФ

8 апреля 2013

Коментарии

  • Сергей Головорушко9 апреля 2013 #

    Формирование и развитие восточно-славянской нации привело к возникновению таких крупных народов, как русские, украинцы и белорусы. Будем считать, что у нас одни корни. Это развитие шло под влиянием собственной культуры, в которой появлялись региональные, белорусские и украинские, особенности. Региональные особенности есть и в других частях бывшей российской империи, но о них сейчас не будем говорить. На развитие русской культуры оказывали влияние все мировые культуры в той или иной степени. Но она развивалась как самодостаточная, как основа существования нации. Это наши корни. Теперь, впрочем это происходило постоянно на протяжении веков, нам предлагают если не отказаться, то «незаметно» забыть об этих корнях. Влиться в другую культуру и считать ее своей. Только потому, что нам сейчас тяжело.
    Можно привить ветку на другое дерево и она будет там расти. И даже давать плоды своего сорта. Но мне почему-то не хочется питаться соками чужих корней. И прошлым своего народа я не стыжусь. Нам есть чем гордиться. Я уверен, как и многие мои соотечественники, разделенные волею истории на разные государства, что и наше дерево расцветет и будет достойно расти в саду народов. И мои потомки будут смотреть на этот сад с веток своего, а не чужого дерева.

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета