Міліцыя зноў затрымала Вінаградава. Нібыта на размову
Актывіст апазыцыі Павал Вінаградаў сёньня пайшоў у міліцыю Маскоўскага раёна Менска адзначацца, паколькі адносна яго дзейнічае прэвэнтыўны нагляд. Але з пастарунку пакуль ня выйшаў.
На вуліцы яго засталася чакаць жонка , сябры. Ім паведамілі, што з Паўлам «праводзяць размову», тэлефон яго адключаны.
Жонка Сьвятлана мяркуе, што гэта чарговае затрыманьне, ёй заўсёды так адказваюць, што быццам бы зь яе мужам праводзяць прафіляктычныя гутаркі, а потым саджаюць на суткі.
За апошнія два гады Павал адбыў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна больш за 200 дзён.
Напярэдадні Вінаградаў выйшаў на волю пасьля 15 —суткавага арышту. Сярод іншага ён паведаміў учора:
«Сёньня мне далі падпісаць паперу, што зьмяніліся правілы, паводле якіх я мушу адзначацца ў РУУС. Калі раней для гэтага мне прызначылі чацьвер з 9 раніцы да 6 вечара, дык ад сёньня я магу гэта рабіць толькі па пятніцах і толькі з 9 раніцы да 10 раніцы. Чаму гэтак, ня ведаю.Магчыма, зноў хочуць мяне закрыць. Таму заўтра пайду адзначацца, узяўшы з сабою рэчы».
24 октября 2014
Теги: Павел Виноградов, репрессии
Коментарии
Добавить комментарий
Вы должны быть авторизованы для комментирования.