+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Мінчукі разам з «Гавары праўду» патрабуюць ад гарадскіх уладаў ачысціць Камсамольскае возера

У мінскі офіс дэпутатаў “Грамадзянскай дамовы” кампаніі «Гавары праўду» звярнуліся грамадзяне з расповедам пра жудасны стан “Камсамольскага возера”.

Некалькі год таму тэрыторыю вакол возера добраўпарадкавалі, але сам вадаем вельмі брудны. Наперадзе сезон купанняў, і калі сітуацыю не выправіць, гэта можа прывесці да захворванняў з-за санітарнага стану возера. Мы звярталіся да мясцовых уладаў — рэакцыі няма. Таму і вырашылі звярнуцца ў “Гавары праўду” за падтрымкай, – кажа мясцовая жыхарка Таццяна.

Пачаць вырашылі са збора подпісаў пад зваротам у Мінгарвыканкам. За некалькі дзен сабралі каля трохсот подпісаў.Сення перадалі зварот у гарвыканкам. І будзем чакаць афіцыйнага адказу, – дадаў каардынатар “Гавары праўду” па Мінску Юрый Салодкі.

Юрый Салодкі, zapraudu.info

25 апреля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі