+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні пікета ў Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

Каардынатару кампаніі “Гавары праўду” ў Мінску Юрыю Салодкаму прыйшоў адказ з Мінгарвыканкама, дзе гаворыцца пра немагчымасць правесці пікет у падтрымку незаконна асуджаных 4 жніўня.

— Нічога дзіўнага, на мой погляд, не адбылося. На жаль, за дзесяцігоддзі бяспраў’я ў Беларусі мы ўжо прызвычаіліся да таго, што ўлады не выконваюць законы, якія самі ж напісалі. Працягваецца падзел грамадска-палітычных сіл на “чэсных” і “нячэсных”, на тых, каму дазволена праводзіць мерапрыемствы нават на Кастрычніцкай плошчы, і на тых, каму не дазваляюць праводзіць нават на плошчы Бангалор.

Таксама працягваецца ігнараванне дзяржаўнай мовы. Заявы і ўсе запыты мы дасылаем на беларусай мове, але адказы атрымліваем на рускай. Што адлюстроўвае стаўленне большасці чыноўнікаў да нашай краіны, — пракаментаваў сітуацыю Юрый Салодкі.

Нагадаем, што 18 ліпеня актывісты кампаніі “Гавары праўду” падалі заяву на правядзенне пікета прымеркаванага да Міжнароднага дня салідарнасці з грамадскай супольнасцю Беларусі.

zapraudu.info

2 августа 2013

Теги:

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета