+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Мінск: Актывісты «Гавары праўду» даслалі лісты да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

Мінскія актывісты “Гавары праўду” звярнуліся да двадцаці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў праз лісты-звароты.

“19 красавіка, падчас сустрэчы Лукашэнка з дэпутатамі, была магчымасць задаваць пытанні, якія хвалююць дэпутатаў і іх выбрацаў. Але толькі некалькі сябраў парламента на гэта адважыліся. У нашым звароце да дваццаці дэпутатаў ад Мінска мы задалі пытанне самім дэпутатам, а таксама “падказалі”, якія пытанні яны маглі б задаць Лукашэнку.

Што стала прычынай маўчання? Баязлівасць ці адсутнасць праблем? Калі баязлівасць, тады ім не места ў парламенце і ўвогуле на дзяржслужбе. Калі адсутнасць праблем, тады мы ім нагадаем толькі некалькі пытанняў, якія хвалююць мінчукоў і не толькі. Напрыклад ушчыльнення мікрараёнаў, знішчэнне сквераў дзеля будовы бізнэс-цэнтраў нягледзячы на актыўныя пратэсты грамадзян, пастаяннае падвышэнне коштаў аплаты за навучанне ў ВНУ Беларусі, і больш глабальнае пытанне: ці не пара выбіраць кіраўнікоў гарадоў? Бо прызначаныя працуюць незадавальняючы” – пракаментаваў каардынатар «Гавары праўду» па Мінску Юрый Салодкі.

Юрый Салодкі, zapraudu.info

25 апреля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета